Стараверы Заходняга Падзвіння | Вольга Барышнікава
Описание
⭐️ Госць эпізода - Вольга Барышнікава, нашчадніца старавераў і даследчыца музычнага фальклора старавераў Заходняга Падзвіння.
Воліны продкі-стараверы жылі ў вёсцы Каралева Шаркаўшчынскага раёна, таму ў гэтым эпізодзе гаворка пойдзе менавіта пра старавераў-беспапоўцаў Заходняга Падзвіння.
Аб чым ідзе гаворка?
🔻 уплыў стараверскага выхавання на Вольгу ў дзяцінстве;
🔻 чым адрозніваецца стараверская царква ад праваслаўнай;
🔻 як уладкаваны стараверскія могліцы;
🔻 як праходзіць пахавальны абрад старавераў;
🔻 экспедыцыі і пахавальныя вузелкі стараверак;
🔻 як спяваюць і танчаць крутухі?
🔻 стараверскія імёны і сямейная рэліквія Вольгі;
🔻 шлюбы старавераў і скраданне нявест.
Усё гэта, канешне, суправаджаецца ўласнымі гісторыямі і ўражаннямі. Цуд 💥
🎶 У суправаджэнне Воліным расказам пра царкву і пахавальны абрад можна пачуць вінілавы запіс 1987 года хора стараабрадцаў паморскага сагласу.
Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай: https://www.facebook.com/volha.fiodarava
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby