DiscoverРацыяУ Варшаве дзейнічае беларуская дударская школа Dudy By
У Варшаве дзейнічае беларуская дударская школа Dudy By

У Варшаве дзейнічае беларуская дударская школа Dudy By

Update: 2025-01-13
Share

Description

У Варшаве функцыянуе беларуская дударская школа Dudy By. У ёй выкладаецца як тэорыя, так і практыка. Днямі ж навучэнцы далучыліся да вечарыны ў Музеі Вольнай Беларусі ды зайгралі разам з украінскім дударом Аляксеем Шкурапацкім.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Пра складанасці падчас авалодвання інструментам, недарэчныя выпадкі падчас выступаў і саму Школу яе заснавальнікі і настаўнікі Пятро Марчанка і  Дзяніс Шматко – сённяшнія Госці Рацыі – распавялі нашаму радыё.





РР: Што зараз уяўляе сабой школа Dudy By?

-Зараз Школа – гэта наш агульны чат, у якім, я мераю па чаце, па колькасці ўдзельнікаў у Школе, нас там 24 чалавекі, з якіх 16 ці 17 чалавек – гэта вучні. У большай часткі вучняў ёсць свае дуды, таму што пачыналася ўсё з таго, што вучні збольшага гралі на маіх інструментах. Некаторыя былі старыя рарытэтныя, як, напрыклад, дуда Юры Панкевіча. Адбывалася ўсё так, што людзі прыходзілі, атрымлівалі дуду бясплатна, атрымлівалі нейкія веды, нейкія магчымасці навучыцца і вучыліся. І зараз ужо дайшлі да таго, што панабывалі свае дуды. У нас два асноўныя кірункі: традыцыйная аплікатура, гэта больш пра этнаграфію, і другі кірунак – гэта адкрытая аплікатура. Аплікатура – гэта манера выканання на гэтых інструментах, скажам, розныя інструменты, розныя магчымасці.





У сярэднім раз на два тыдні мы робім заняткі, на каторых праводзім майстар-класы па тэорыі музыкі, па рытме, па выкананні на дудзе, па тым, як даглядаць дуду. І дзеля таго, каб захоўваць гэтыя веды, мы шукалі досыць доўга пляцоўку, дзе б маглі гэта зрабіць. І па выніку вырашылі, што мы будзем захоўваць гэта ў выглядзе відэа і на пляцоўцы Ютуб хацелі рабіць гэта больш закрытым, толькі для вучняў, але зараз вырашылі, што гэта досыць цікавы кантэнт, нават для тых, хто проста цікавіцца дудамі. І зараз у нас ёсць ужо свой канальчык Dudy By, на каторым ужо хутка з’явяцца публічныя відэа.





РР: Якога ўзросту вашыя вучні і наколькі яны дасведчаныя ў плане дударскай справы?





-У асноўным гэта дарослыя ад 20 і да 45 гадоў. Але быў у нас досвед, калі прыходзіў хлопчык, паляк, Караль 9-ці гадоў, ён вельмі хацеў навучыцца граць на дудзе. Наконт дасведчанасці, па-рознаму бывае.





-Я б хацеў адзначыць, што да дуды часта людзі прыходзяць з танцаў і нейкіх этнаграфічных цікаўнасцяў, і гэта становіцца практычным працягам нейкай рэалізацыі сябе ў народнай культуры. Таксама сапраўды вельмі шмат людзей прыходзіць, якія не хацелі граць ні на чым раней, але хочуць граць менавіта на дудах. І гэта такі статусны момант, я б сказаў, для іх, напэўна. Што асабліва ў міграцыі, дзякуючы дудам, ты сябе ажыццяўляеш як беларус.

Cачыць за дзейнасцю беларускай дударскай школы можна праз сацыяльныя сеткі:
https://www.instagram.com/dudy_by/





https://www.youtube.com/@dudy_by





Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

У Варшаве дзейнічае беларуская дударская школа Dudy By

У Варшаве дзейнічае беларуская дударская школа Dudy By

Ina