DiscoverРацыя“Вельмі хачу ў Беларусь, але разумею, што толькі з перамогай вярнуся”
“Вельмі хачу ў Беларусь, але разумею, што толькі з перамогай вярнуся”

“Вельмі хачу ў Беларусь, але разумею, што толькі з перамогай вярнуся”

Update: 2025-10-10
Share

Description

Ужо два гады ў Вільні дзейнічае аб’яднанне беларускіх палітвязняў у Літве RЕ:BELarus. Яно праводзіць акцыі ў падтрымку палітвязняў і кансультуе людзей, якія выйшлі з-за кратаў у Беларусі і пераехалі ў Літву, па бытавых пытаннях.





У арганізацыі зараз каля сарака палітвязняў, сярод заснавальнікаў арганізацыі была і Госця Рацыі – былая палітзняволеная Алена Дзядзюля. Але, як заўважае Алена, яны не называюць палітвязнямі словам “былыя”, бо яны лічаць, што калі гэтыя людзі не дома, у Беларусі, то і надалей працягваюць быць палітвязнямі.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



РР: Чаму Вы вырашылі з’ехаць? Вы зразумелі, што жыцця не будзе?





Алена Дзядзюля: Я выйшла з калоніі і праз месяц мяне ўжо затрымалі і завезлі ў КДБ на допыт. Яны толькі казалі, што я сведка пакуль, але ж у нас сёння сведка, а заўтра ўжо заведзена справа. Я думала яшчэ, можа не збягаць, але я прыехала ў Друскенікі ў санаторый палекавацца, і да мяне пайшлі нейкія павесткі зноў, каб прыйшла. І з санаторыя я ўжо не паехала дадому. У санаторый я прыехала толькі з адным чамаданчыкам і з сынам. Так мы з гэтым чамаданчыкам і засталіся тут, у Вільні.





РР: І вы ўжо ўладкавалі сваё жыццё і працуеце: і Вы, і сын?





Алена Дзядзюля: Ужо тры гады я ў Вільні, але  ж я ўсё роўна на чамаданах. І ніяк не магу прыжыцца тут, я вельмі хачу ў Беларусь, дадому. Але ж разумею, што толькі з пермогай я туды вярнуся.





РР: Калі была створаная арганізацыя былых палітвязняў RЕ:BELarus у Літве, колькі было заснавальнікаў і колькі зараз уваходзіць чалавек? І якой дзейнасцю вы займаецеся?





Алена Дзядзюля: Мы пачалі яе засноўваць, бо зразумелі, што ніхто пра палітвязняў не думае. Арганізацый больш у Варшаве, але віленскія не былі там прадстаўлены. Таму мы сабраліся 6-га жніўня 2023 году. Нас было чалавек 14. Мы афіцыйна нідзе не зарэгістраваныя. Юрыдычнае пытанне нас не вельмі турбуе, бо мы вырашылі, што з грашыма мы не хочам ніякіх мець справаў. Таму што калі пачынаюцца грошы, пачынаюцца спрэчкі. Калі мы нешта робім, то самі скідваемся хто колькі можа, і робім акцыі.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя






The post “Вельмі хачу ў Беларусь, але разумею, што толькі з перамогай вярнуся” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Вельмі хачу ў Беларусь, але разумею, што толькі з перамогай вярнуся”

“Вельмі хачу ў Беларусь, але разумею, што толькі з перамогай вярнуся”

Ina