DiscoverКультура Archives - Рацыя“Мы працягваем жыць, мы працягваем ствараць”
“Мы працягваем жыць, мы працягваем ствараць”

“Мы працягваем жыць, мы працягваем ствараць”

Update: 2025-10-20
Share

Description

Фестываль незалежнай беларускай культуры завяршыўся ва Уроцлаве. Шэсць дзён імпрэзы, розныя фарматы падзей, але праз усе – прасякнуты слоган гэтага году “Я ёсць”. Пра найбольш адметныя івэнты, значнасць фэсту і яго ўплыў на мясцовую (і не толькі) дыяспару Госця Рацыі – суарганізатарка актыўнасцей Наталля Хацько распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.





<figure class="wp-block-image size-large">Наталля Хацько</figure>



РР: Завяршыўся ўжо ХІІІ фестываль, з якімі думкамі, з якімі эмоцыямі і ўражаннямі?





Наталля Хацько: Першая думка  – “Я ёсць”. І сапраўды, мы гучалі голасна, як нам хацелася. Напэўна галоўны дэвіз гэтага фестывалю – “Я ёсць” – споўніўся. І гэта вялікае задавальненне. Мне таксама радасна, што зноў беларусы маюць шмат тэмаў, шмат момантаў і такіх мерапрыемстваў, якія аб’ядноўваюць. І яны прыходзяць з задавальненнем, але і сыходзяць з надзеяй, што зноў сустрэнуцца.





РР: Якія тры падзеі Вы б адзначылі, як найбольш паспяховыя, падчас менавіта гэтага фэсту?





Наталля Хацько: Гэта, напэўна, самае складанае пытанне, таму што, калі ты рыхтуеш больш за 20 падзеяў, выдзеліць з іх тры, ну гэта вельмі цяжка. Але ёсць некалькі падзеяў, якія менавіта па сваёй падрыхтоўцы і па сваім акцэнце больш для мяне асабіста значныя. Гэта тая падзея, якая пачалася яшчэ летам, калі сабраліся 13 беларусаў, што самае адметнае, гэта былі людзі вельмі розных узростаў, з розных прафесій. І пайшлі вучыцца фатаграфі, а пасля – кампутарнай графіцы.І вось вернісаж адбыўся менавіта восенню падчас фестывалю.





Канешне, вельмі важна гучаць з пункту гледжання літаратуры. Літаратуры, якая створана на польскай мове, на беларускай мове. І тут у нас такіх літаратурных мерапрыемстваў было некалькі – гэта прэзентацыя кніжкі Генрыха Мазуркевіча “Бясконцы жнівень”, якая была выдадзена на польскай мове, шэсць гісторый беларусаў з 2020 года. І для нас жнівень яшчэ не скончыўся. Вельмі вялікую цікавасць выклікала гэта ў палякаў, таму што ім захацелася прачытаць яе на польскай мове.  Так, мы можам тлумачыць, мы можам апавядаць пра гісторыі, але калі сесці і спакойна пачытаць, то часам без слоў будзе ўсё зразумела. І гэта таксама лічу вельмі важным.





Выдавецтвы і нашы пісьменнікі, якія працягваюць сваю працу, для мяне таксама вельмі важна. Падчас дыскусіі Уладзімір Пракопавіч Някляеў сказаў, што калі б быў у Беларусі, і знаходзіўся за кратамі, то не выдаў бы чатыры кнігі за гэты час. А я тут. І зноў жа слоган фестывалю – “Я ёсць” і я прадаўжаю гучаць. Я выдаю гэтыя кнігі, я пішу, ёсць яшчэ паэмы, якія не скончаныя. І гэта цудоўна, значыць яны будуць гучаць на наступных фестывалях.  І магчыма хтосьці з беларускіх рэжысёраў паставіць на гэтую тэму спектакль. Мы працягваем жыць, мы працягваем творчасць, беларускую культуру і, мне заецца, часткова, менавіта для гэтага створаны Фестываль незалежнай беларускай культурыю і ўвогуле, усе падзеі, якія адбываюцца не толькі ва Уроцлаве, але і ў іншых гарадах, і не толькі Польшчы.  





Сёлета фэст незалежнай беларускай культуры адбыўся 13-ы раз. Першая імпрэза прайшла ў 2011-м.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “Мы працягваем жыць, мы працягваем ствараць” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Мы працягваем жыць, мы працягваем ствараць”

“Мы працягваем жыць, мы працягваем ствараць”

Ina