4 / Мастацтва Беларусі: Мастакі з Беларусі ў Парыжы (падкаст ад 34 & МТС)
Description
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі заслужана праславіліся на ўвесь свет – і мы вырашылі прысвяціць ім асобны выпуск падкаста пра беларускае мастацтва, які 34 робіць сумесна з МТС.
На пачатку ХХ стагоддзя ў Парыж з беларускіх гарадоў і мястэчак з’язджаюцца вучыцца дзясяткі таленавітых маладых людзей, якія хочуць быць мастакамі. Сярод іх шмат сапраўдных зорак, але мы спынімся на двух галоўных героях і, мабыць, самых вядомых мастакоў – ураджэнцаў Беларусі: гэта Марк Шагал і Хаім Суцін. Жыццё кожнага з іх было падобнае да займальнага фільма з непрадказальнымі паваротамі: тут і войны, і пераезды, і каханне з першага позірку на ўсё жыццё, і нечаканы шчаслівы білет, калі амерыканскі мільянер раптам купляе некалькі дзясяткаў карцін малавядомага мастака. І, вядома, пагаворым пра самі гэтыя карціны і пра тое, што робіць іх асаблівымі.
Працы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце: 34mag.net/post/art-podcast-4