#7 Керамістка Таня Рудзеня: “Мяне такі складаны досвед бадзёрыць, натхняе на тое, што я нешта прыдумаю!”
Description
Гераіня 7 выпуска – мастачка-керамістка, стваральніца мінскай керамічнай майстэрні-студыі “Залеплю” Таня Рудзеня. У 2020 годзе, перад пачаткам пандэміі і ўсіх наступных крызісаў, якія нас чакалі наперадзе, Таня пераехала ва ўласную майстэрню ў Паўночным завулку. Гэта быў складаны перыяд, але яна дала рады і здолела запусціць рухавік, дзякуючы якому кераміка “Рудзеніка” і цяпер працягвае цешыць беларусаў у Беларусі і за яе межамі. Мы пагаварылі з Таняй пра гэта, пра яе творчы шлях, а таксама пра тое, як заставацца ў бадзёрым і працоўным настроі ў наш няпросты час.
Сфатаграфавала Таню спецыяльна для СВАІМІ РУКАМІ – Алена Драздова https://www.instagram.com/alena_drozdova_lafoto/
Інстаграм Тані – https://www.instagram.com/rudzenika/
Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/
Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html