DiscoverГрамадства Archives - РацыяМая Церакулава: Рост ВРВІ восенню звязаны з пачаткам навучальнага году
Мая Церакулава: Рост ВРВІ восенню звязаны з пачаткам навучальнага году

Мая Церакулава: Рост ВРВІ восенню звязаны з пачаткам навучальнага году

Update: 2025-10-24
Share

Description

Восень – перыяд вострых рэспіраторных вірусных захворванняў. Чаму мы хварэем на іх у гэты перыяд? Чым адрозніваюцца вострыя рэспіраторныя вірусныя захворванні ад грыпу? І чаму варта вакцынавацца? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае лекар-педыятр Мая Церакулава ў гутарцы з Юліяй Сівец.





<figure class="wp-block-image size-large">Лекар-педыятр Мая Церакулава.<figcaption class="wp-element-caption">Лекар-педыятр Мая Церакулава</figcaption></figure>



РР: Паразмаўляем пра хваробы восеньскага перыяду, вакцынацыю, ці патрэбная вакцынацыя ад грыпу. Пачнем з таго, наколькі насамрэч людзі восенню хварэюць?





Мая Церакулава: Сапраўды ў восеньскі перыяд назіраецца рост рэспіраторных інфекцый. Звязана гэта ў першую чаргу з тым, што мы пачынаем сядзець у памяшканнях з зачыненымі вокнамі з вялікай колькасцю людзей. Дзеці ідуць у школу, трыццаць дзяцей у адным класе, праветрываюць класы недастаткова часта, і так адбываецца абмен інфекцыйнымі хваробамі, таму і назіраецца іх рост.





Мы выдатна бачым узаемасувязь росту інфекцыйных захворванняў з пачаткам навучальнага году. Акрамя таго, калі ўключаюць ацяплення перасушваецца паветра ў памяшканнях, і мясцовы імунітэт, які жыве на вільготных слізістых, пачынае не спраўляцца. Нам спачатку інфекцыя трапляе на слізістую, дзе ў нас ёсць імунныя клеткі, якія могуць адразу яе перамагчы, тады захворвання не адбудзецца. А калі паветра перасушанае, слізістыя сухія, парушаны бар’ер, і інфекцыя ўжо можа выклікаць паталагічныя змены ў арганізме. Таму трэба праветрываць памяшканне, змяншаць узровень сухасці ў паветры.





РР: То бок, з тым, што гэта недахоп вітамінаў, – гэта не звязана?





Мая Церакулава: Не, усё добра ў нас з вітамінамі, асабліва ў канцы лета і пачатку восені. Я думаю паелі дастаткова садавіны і гародніны. Праблема не ў дэфіцыце вітамінаў, а ў тым, што мы зачыніліся ў памяшканні з перасушаным паветрам. І сядзім па 30 чалавек у адным памяшканні. Гэта асноўная прычына росту рэспіраторных інфекцый.





РР: Тады наступная пытанне: якая розніца паміж грыпам і ВРВІ? Ёсць прынцыповая розніца?





Мая Церакулава: ВРВІ – гэта вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя. Грып – гэта рэспіраторная вірусная інфекцыя, якая часта працякае складана. Грып – гэта від ВРВІ.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Мая Церакулава: Рост ВРВІ восенню звязаны з пачаткам навучальнага году appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Мая Церакулава: Рост ВРВІ восенню звязаны з пачаткам навучальнага году

Мая Церакулава: Рост ВРВІ восенню звязаны з пачаткам навучальнага году

Ales