Поль Клодэль. Паэзія рэальнасці
Update: 2026-01-04
Description
У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з постацю Поля Клодэля, французскага мысляра, паэта і дыпламата. Адштурхоўваючыся ад яго асабістага досведу навяртання ў парыжскім саборы Нотр-Дам, аўтар разважае пра тое, як вера, філасофія і мастацтва нараджаюцца з жывой сустрэчы Бога і чалавека.
Галоўная тэма падкаста – ідэя “паэзіі рэальнасці”. Клодэль бачыць свет не як замкнёную матэрыяльную сістэму, а як мову і знак, як адказ на Божы заклік. Прырода, гісторыя, праца, пакуты і радасць раскрываюцца як часткі вялікага дыялогу, у якім чалавек пакліканы не проста карыстацца рэчамі, але слухаць і разумець іх сэнс.
“Нават пакута, нават няўдача могуць стаць месцам сэнсу, калі чалавек не замыкаецца ў сабе, а застаецца адкрытым Богу. Гэта спосаб бачыць свет не столькі як выклік і муку, колькі як дар і заданне”, - падкрэслівае ксёндз Раман.

Comments
In Channel