У Беластоку новы сезон бясплатных курсаў ідыш
Description
У Беластоку распачынаецца новы сезон бясплатных курсаў мовы ідыш, якія ладзіць музей “Miejsce” (вул. Малмеда, 6). Гэтыя заняткі — працяг папулярнай праграмы, прысвечанай жывой культурнай спадчыне рэгіёну.
<figure class="wp-block-image size-large">

Як і ў папярэдніх сезонах, заняткі будзе весці выкладчык з Коўна Юліўс Нарвіла:
– Здзіўляюся, чаму яны ўвогуле прыходзяць, я іх пытаюся, калі яны прыходзяць. Гэта вельмі цікава. Мова адкрывае цывілізацыю, але ён адкрывае і падыход да габрэяў, ты можаш правільна выказацца на ідыш, і вам адкрыецца габрэйскі свет, мудрасць, габрэйская кухня, габрэйскі гумар, габрэйскі тэатр, габрэйскія песні.
Сёлета курсы адбываюцца дзякуючы фінансавай падтрымцы Маршалка Падляскага ваяводства. Арганізатары падкрэсліваюць, што мэта праграмы — заахвоціць жыхароў і гасцей Беластока адкрываць для сябе шматкультурную гісторыю Падляшша праз мову і традыцыі ідыш. Чарговыя заняткі пройдуць 7-га лістапада. Пачатак а 18-й.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

Беларускае Радыё Рацыя
The post У Беластоку новы сезон бясплатных курсаў ідыш appeared first on Рацыя.