У Беластоку пачалі збор на выданне «Могілкі Беларусаў Падляшша»
Description
У Беластоку распачаўся збор сродкаў на выданне кнігі «Могілкі беларусаў Падляшша», стартавай кропкай стала сустрэча ў хабе “Новая Зямля”, дзе аўтарка праекта, даследчыца гісторыі і культуры Вольга Сямашка, распавяла пра сваю працу і будучае выданне.
<figure class="wp-block-image size-large">

Кніга будзе прысвечаная пахавальным помнікам беларусаў Падляшша, іх гісторыям і лёсам, адлюстраваным у камені і метале. Гэта не толькі каталог могілак, але і жывое сведчанне пра жыццё нашых продкаў, іх мову, веру і культуру.
– Кніга «Могілкі Беларусаў Падляшша» з’яўляюцца фактычна вынікам майго даследавання прабывання на Падляшшы з 2016 года. Таму проста з каталога могілак і майго навучання ў ЕГУ на магістратуры гэтая кніжка перарасла ў навукова-папулярнае выданне, дзе частка будзе – навуковае даследаванне, што такое могілкі беларусаў Падляшша і каталога могілак. Мае 700 старонак, 300 фотаздымкаў, мо і больш далучыцца. І я хацела б падзяліцца з чытачамі плёнам сваіх напрацовак.
Па словах Вольгі Сямашкі, да збору можа далучыцца любы ахвотны:
– Збор запушчаны ад сёння на zrzutka.pl, ёсць асобная старонка, QR-код, можна даваць ахвяраванні. Буду вельмі ўдзячная за гэта. Там інфармацыя па-польску і па-беларуску. Таксама мы размесцім спецыяльныя каляровыя плакаты з гэтым кодам у сценах нашых інфапарнёраў у Беластоку, пагутарым з універсітэтамі. Таксама там можна размясціць. Спадзяюся, што паступова збяром грошыкі.
Плануецца, што кніга выйдзе накладам 200 асобнікаў і яе прэзентацыі адбудуцца не толькі ў Беластоку, але і ў іншых гарадах Падляшша.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

Беларускае Радыё Рацыя
The post У Беластоку пачалі збор на выданне «Могілкі Беларусаў Падляшша» appeared first on Рацыя.