Этнацэнтр “Світанак” запрашае на рэканструкцыю беларускага вяселля
Description
Рэканструкцыю беларускага вяселля пакажа ў Вільні 10 кастрычніка этнацэнтр “Світанак”. Падзея адбудзецца ў памяшканні цэнтра. Зарэгістравацца на гэтую падзею можна па спасылцы.
Таксама з верасня там ужо пачаліся заняткі для дзетак па вывучэнні беларускай культуры і традыцый, а для дарослых дадаліся яшчэ курсы вывучэння літоўскай мовы.
<figure class="wp-block-image size-large">

Паводле кіраўніцы этнацэнтра “Світанак” Марыны Струнеўскай, такія паслугі цэнтр стаў прапаноўваць, каб неяк выжываць і аплочваць арэнду памяшкання і заробкі працаўнікам.
– Каб нам трымацца і аплочваць усе выдаткі, бо калектыву трэба дзесьці займацца, рэпетаваць, і трэба недзе захоўваць строі, то мы адкрылі курсы літоўскай мовы, дзе займаюцца дзве групы. Адна група – першага году навучання, людзі, якім трэба мова, яны яшчэ не ведаюць нічога, вось прыехалі толькі, вывучаюць, і другая – прасунутая група, якая займаецца другі год і рыхтуецца здаць іспыты.
Да таго ж этнацэнтр ладзіць экскурсіі і вандроўкі. На зімовых канікулах яны едуць у Польшчу і Славакію. Паводле Марыны Струнеўскай, далучыцца можа кожны ахвотны, праз форму:
– Мы традыцыйна ўжо, трэці год запар, паедзем у такую вандроўку. І трэба адзначыць, што сем дзён непасрэднага знаходжання ў Польшчы і Славакіі мы будзем жыць у прыгожых дамах закапанскага стылю з двух і трохразовым харчаваннем.
Этнацэнтр “Світанак” запрашае ўсіх ахвотных на заняткі па вывучэнні беларускай культуры і традыцый па адрасе: Vilnius, A. Smetonos, дом. 5 пакой 305. А таксама прапануе далучыцца да вандроўкі і наведаць рэканструкцыю беларускага вяселля.
Падтрымаць этнацэнтр “Світанак”:
Атрымальнік: Etnocentras “Svitanak” VšĮ
Банк: Artea bankas
IBAN: LT70718900010700734
Banko kodas: 71803
SWIFT: CBSBLT 26
Назва транзакцыі: Donation for Ethnocenter Svitanak
А з аб’явамі заняткаў і іншых падзей можна пазнаёміцца ў тэлеграм-канале цэнтра https://t.me/etnacentr_svitanak і ў іншых сацыяльных сетках.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Этнацэнтр “Світанак” запрашае на рэканструкцыю беларускага вяселля appeared first on Рацыя.