ПодборкаСупердудко
Супердудко

Супердудко

Автор: litradio.by

Подписка оформлена: 12Воспроизведенные: 95
поделиться

Описание

Самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.
8 Episodes
Reverse
Ілля Сін

Ілля Сін

2023-08-0153:401

Наступны госць "Супердудко" — празаік-авангардыст, перформер, лаўрэат прэміі Гедройца за раман “Libido” Ілля Сін. Удзельнік шматлікіх мастацкіх суполак, Ілля заўсёды схіляўся да радыкальных мастацкіх выказванняў, але апошнім часам прыйшоў да сюжэтнай прозы, што прынесла яму прэмію Гедройца.Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве.0:00 Глыбокія авангардысцкія карані рамана “Libido”. Першыя пяць кніг Іллі Сіна1:44 Уплыў новай беларускай літаратуры, мадэрнісцкага крыла "Тутэйшых"5:27 Нязмушаны, выпадковы пачатак Бум-Бам-Літа9:00 Паходжанне псеўданіма15:30 Самвыдат бумбамлітаўскай пары19:50 Нараджэнне групы Schmerzwerk. Бум-Бам-Літ спляжыў усе межы і ўсе іерархіі24:50 Бум-Бам-Літ загубіў беларускі літпрацэс?33:15 Тэатр псіхічнай неўраўнаважанасці36:38 Выдуманы музыка гурта Zoviet France42:36 “Libido” вырасла з зярнятак, пасеяных у папярэдніх тэкстах?46:15 Сувязь рэлігіі і авангарда
Вера Бурлак

Вера Бурлак

2023-06-2854:023

Вера Бурлак — мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду. І ўдала гуляецца з рознымі вымярэннямі свайго таленту. Вы даведаецеся пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумарыстычны бок авангарду і што гэта за навука такая — патафізіка. 0:00 Першы цалкам беларускамоўны выпуск падкасту "Супердудко"3:35 "Засралі казарму", "Рацыянальная дыета", "Henry Cow", "Slapp Happy", "Depeche Mode"11:15 Цікаўнасць да дзіцячай літаратуры, манаграфія "Дзіцячая літаратура сярэбранага веку"16:09 Якімі літаратуразнаўчымі даследваннямі займаецца Вера Бурлак зараз?17:06 Паходжанне псеўданіма Джэці19:58 Рукапісны часопіс "Сельское кладбище", ён жа "Вясковыя могілкі"25:44 Стаўленне да графаманаў33:14 Што Вера Бурлак чытае для асалоды ў вольны час?36:36 Гумарыстычны бок авангарду38:25 Мікс Купалы і Кэрала. Перакладаць дух, а не літару43:35 "Творы соннага жанру" — гэта сны?45:40 Жанр прозы, у якім працуе Вера Бурлак, у заходняй літаратуры завецца “патафізіка”
Наступны госць "Супердудко" Аляксей Кавалёў разам з Паўлам Валатовічам напісаў ужо дзве кнігі, якія можна назваць бэстсэлерамі беларускага кніжнага рынку: "Огромная тень дождевого червя" і "От Паниковки до Шайбы”. Гайд по тусовочному Минску девяностых". Калялітаратурная размова пра "Нейра Дзюбель", тусовачны Мінск, даследчую літаратурную працу, які клуб Мінска найлепшы і чаму Ядвіга Паплаўская з Аляксандрам Ціхановічам — недаацэненыя іконы беларускага андэграўнду.0:00 Як стаць журналістам?6:43 Праца над першай кнігай12:13 Кайфануў падчас расследавання13:42 Наталля Паваляева не толькі пісьменніца, але і мастачка, якая афармляла вокладкі "Нейра Дзюбель"18:02 Паэзія Кулінковіча23:00 Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч — недаацэненыя фігуры?28:24 "От Паниковки до Шайбы"33:58 Бойка Максіма Жбанкова з Артурам Клінавым у "Цэнтральным" ды іншыя фрагменты мінулага37:00 "Реактор" — найлепшы канцэртны клуб Мінска?39:30 Відэа канцэртнага турнэ “Нейра Дзюбеля”41:33 "Девочки, пойдемте ко мне домой, я вам секс включу"
Наступны госць самага суб'ектыўнага падкасту пра беларускую літаратуру — магілеўчанін Уладзімір Казлоў, аўтар культавых кніг "Гопники", "Школа", "СССР" ды шматлікіх іншых. Уладзімір здолеў напісаць яскравую дэбютную кнігу, якая адразу зрабіла яго папулярным. Потым прыйшла супраца з буйнымі выдавецтвамі, замовы на нон-фікшн пра моладзевыя субкультуры. Але мода на незалежны рух хутка сыйшла. Як жыве пісьменнік далей? Ці змяніліся яго погляды, густы і творчыя прынцыпы?0:00 "Гопники" — яскравы дыбют, падобны на дэбют рок-гурта4:44 Цікаўнасць да субкультур11:08 Супраца з буйнымі выдавецтвамі14:37 Дзевяностыя, крымінал, рэкет у Польшчы17:57 Візуальны стыль, уплыў кінематографа21:32 Ці можна назваць Уладзіміра Казлова контркультурным аўтарам? Што такое панк-літаратура?25:47 Панк-гурт Уладзіміра Казлова29:00 Пра пісьменнікаў, якія "вы*бваюцца сваім стылем"32:42 "Пишу для себя, мне важно творчество, а не где-то там засветиться"35:30 Куды сышла парнаграфія з твораў?38:37 Эксплуатацыя радыкальных ідэяў41:20 Мікіта Лаўрэцкі. Ці ёсьць кінапаслядоўнікі ва Уладзіміра Казлова?44:44 Новыя кнігі — "Внутренняя империя" і "Вавилония"
Наступны госць падкасту "Супердудко" Усевалад Сцебурака прыйшоў да беларушчыны дзякуючы Караткевічу і Толкіну. Далей ў спісе вартага — Жлобін і Вілейка, гісторыкі-рамантыкі і літпрацэс пачатку нулявых. Як Усевалад стаў маршалкам і навошта кінуў пісаць мастацкую прозу. Чаму кніга "Сцебуракаў лёс" вартая ўвагі і як самому даведацца столькі ж пра свой род. У чым сэнс "Залатога апострафа" за вершы апошніх гадоў. І чаму гэта ўвогуле лепшая вершаванка паэта Сцебуракі.0:00 Савецкае дзяцінства13:46 Гісторыкі і нацыянальны рамантызм20:10 Паэтычны дэбют34:47 Як экстравертны склад асобы дапамог стаць маршалкам41:57 Народны паэт без звання48:33 Беларускае пакаленне LAST і аб'ектыўны песімізм54:24 "Сцебуракаў лёс" — кніжка на зайздрасць1:12:53 Праца ў архівах1:18:36 "Залаты апостраф" за лепшыя вершы Усевалада Сцебуракі
Новы госць падкасту — драматург Канстанцін Сцешык. Спектаклі па яго п'есах шырока ставяць у тэатрах Расіі і Беларусі. А летась выйшаў раман "Сердце горбуна". Цягам размовы Сцешык патлумачыць усё пра ўсё. Чаму ягоны раман працуе на мяжы прозы і драматургіі. Пры чым тут Стывен Кінг, Філіп Дзік і Ягор Летаў. Пра вучобу з саўдзельнікам па “новай драме” Паўлам Пражко. Чаму насамрэч няма ніякага феномена беларускай “новай драмы”. А таксама з-за чаго растуць гарбы і чаму кладуць у труны.0:00 Салігорск 90-х6:52 Вывучэнне драматургіі ва ўніверсітэце культуры15:56 Феномен беларускай “новай драмы”26:53 Фільм "Диалоги"36:40 "Летели качели" і культ Летава45:49 Дакументальныя спектаклі50:18 Пераклады і замежныя пастаноўкі54:16 Мяжа драматургія/проза1:01:48 "Если бы Стешик не занялся драматургией, он был бы радикальным священником"
Новы госць падкасту “Супердудко” — выбітны майстар малой прозы, аўтар кніг “Адна капейка” і “Хвалі” Уладзімір Сцяпан. Сёлета яму споўнілася 65 гадоў. Андрэй Дудко вырашыў павіншаваць аўтара і падрабязна распытаць пра ягоны доўгі і пярэсты творчы шлях. Поўны поспеху, грошай, славы і нават велічы — хаця і не ў тым амплуа, у якім хацелася б.0:00 Уладзімір Сцяпан — самы любімы беларускі пісьменнік Андрэя Дудко9:39 “Я разбіраюся ў мастацтве лепш, чым у літаратуры”18:22 “У часы перабудовы тэкст зрабіўся больш значным, чым выяўленчае мастацтва”29:05 Як на прозу Сцяпана рэагавалі савецкія класікі?34:08 “Тутэйшыя” і літаратурны працэс тых часоў40:30 “Наклад маіх кніг — мільён экземпляраў”46:43 Беларускі Хэмінгуэй54:40 У “Адной капейкі” на Livelib адзнака 5, але яна нават не ўвайшла ў шорт Гедройца1:03:39 Як мастацтва мусіць рэагаваць на актуальную павестку1:10:09 “В результате моего гордого, безразличного и даже презрительного отношения к судьбе моих книг доблесть и честность после долгой борьбы так и не одержали победу над посредственностью и дешевизной”1:16:25 Літаратура будучыні
Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае юнацтва. Размова пра літаратурную крытыку як мастацтва. І густ як найвышэйшага суддзю.Таймлайн0:00 Першы выпуск Супердудко пад таматны гозэ3:58 Вершы Насты Грышчук – што гэта было7:55 Насце 19 гадоў, а яна ўжо ўсё ведае12:50 Крытыка – навука ці мастацтва?18:56 Беларускі пісьменнік у правінцыі23:34 ЛіМ29:40 Пасрэднасці прагнуць знішчыць крытыку?34:40 Трэба быць вар'ятам, каб успрымаць мастацтва?39:55 Якая карысць ад мастацтва44:59 Ці ёсць у літаратуры будучыня?46:45 Вяртанне да Першаслова51:30 Функцыя смешнага ў крытыцы
Комментарии (1)

Kasia

файная размова! дзякуй!

May 5th
Ответить
Загрузить из Google Play
Загрузить из App Store