Вера Бурлак
Description
Вера Бурлак — мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду. І ўдала гуляецца з рознымі вымярэннямі свайго таленту. Вы даведаецеся пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумарыстычны бок авангарду і што гэта за навука такая — патафізіка.
0:00 Першы цалкам беларускамоўны выпуск падкасту "Супердудко"
3:35 "Засралі казарму", "Рацыянальная дыета", "Henry Cow", "Slapp Happy", "Depeche Mode"
11:15 Цікаўнасць да дзіцячай літаратуры, манаграфія "Дзіцячая літаратура сярэбранага веку"
16:09 Якімі літаратуразнаўчымі даследваннямі займаецца Вера Бурлак зараз?
17:06 Паходжанне псеўданіма Джэці
19:58 Рукапісны часопіс "Сельское кладбище", ён жа "Вясковыя могілкі"
25:44 Стаўленне да графаманаў
33:14 Што Вера Бурлак чытае для асалоды ў вольны час?
36:36 Гумарыстычны бок авангарду
38:25 Мікс Купалы і Кэрала. Перакладаць дух, а не літару
43:35 "Творы соннага жанру" — гэта сны?
45:40 Жанр прозы, у якім працуе Вера Бурлак, у заходняй літаратуры завецца “патафізіка”