Гаворыць Гродна
Author: Ірына Новік
Subscribed: 11Played: 374Description
Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам.
Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам!
Вядоўцы першага сезону:
- "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў.
- спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і.
Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго.
Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі.
Вядоўцы другога сезону:
- журналістка і рэдактарка Ірына Новік,
- пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі.
Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў.
Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў.
То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.