«Нёман, Каложа, Гродна» - абмяркоўваем творчасць Дануты Бічэль
Description
А яшчэ ў падкасце новы вядучы. Ад 5-га выпуску Ірына Новік абмяркоўвае кнігі з Антонам Шаранкевічам.
Паслухайце іх разважанні пра тое:
- адкуль цячэ Нёман і куды нясе хвалі Гараднічанка?
- дзе паэткі ходзяць басанож і якім памятаюць гродзенскага слана?
- для каго стаў родным дом Максіма Багдановіча ў Гродне?
Як раней у Гродне віншавалі паэтку: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2019/12/10/danuta-bichel/
Відэаінтэрвью з Данутай Бічэль з праекта «Постаці»: https://www.youtube.com/watch?v=aiZ6RxqamBk
Зборнікі вершаў «Гараднічанка»: https://kamunikat.org/garadnichanka-bichel-zagnetava-danuta
Зборнік «Нёман ідзе»: https://kamunikat.org/nyoman-idze-bichel-danuta
Горача рэкамендуем і зборнік аўтабіяграфічнай прозы Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас»: https://kamunikat.org/khadzi-na-moy-golas-bichel-danuta
Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.
Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила»: https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!