DiscoverГаворыць ГроднаТаямніца Фары Вітаўта, апошняе паляванне Баторыя і гарматы на дне Нёмана: гродзенскія скарбы Віктара Варанца
Таямніца Фары Вітаўта, апошняе паляванне Баторыя і гарматы на дне Нёмана: гродзенскія скарбы Віктара Варанца

Таямніца Фары Вітаўта, апошняе паляванне Баторыя і гарматы на дне Нёмана: гродзенскія скарбы Віктара Варанца

Update: 2023-12-10
Share

Description

Калі вы раптам знайшлі на гарышчы куфэрачак, абабіты аксамітам з залатым асклепкам невядома чаго ўнутры і не ведаеце, што з ім рабіць, то адкладзіце гэту справу і паслухайце шосты выпуск падкаста “Гаворыць Гродна”.

Ірына і Антон, пачытаўшы апавяданні Віктара Варанца, сталі спецамі па гродзенскіх скарбах. Яны гатовы падзяліць з вамі “цяжар” знаходак. Калі ж знаходак пакуль няма, але вельмі хочацца, нашы вядоўцы правядуць вас па мапе гродзенскіх скарбаў з альтэрнатыўнай гісторыі горада.

Перад тым, як узяць у рукі рыдлёўку, паслухайце падкаст і пачытайце першакрыніцы пра “Таямніцу фары Вітаўта”, “Апошняе паляванне Баторыя” ці патопленыя ў Нёмане гарматы.

Шэсць кароткі апавяданняў Віктара Варанца: https://hrodna.life/articles/napisanamu-ne-veryic-6-apavyadannyau-pra-nepradkazalnae-minulae-grodna-ad-viktara-varanca/

Калі спасылка не адкрываецца і ў вас няма VPN, паспрабуйце гэты варыянт: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/napisanamu-ne-veryic-6-apavyadannyau-pra-nepradkazalnae-minulae-grodna-ad-viktara-varanca/

Калі ж вас не цікавіць золата і дыяманты, то аўтар, якога абмяркоўваем у шостым выпуску падкаста, мае таксама іншыя цікавосткі. Апавяданне “Крымінальны ланцужок” (https://kamunikat.org/kryminalny-lantsuzhok-varanets-viktar) прапануе версію, што шлях да сапраўднага багацця ляжыць праз кнігі. Як? Чытайце Віктара Варанца і слухайце, што “Гаворыць Гродна”.

Больш пра аўтара знойдзеце тут:

https://hrodna.life/articles/varanec-kniga-zyolki/

https://hrodna.life/2018/07/05/z-yaviusya-belaruskamounyi-padruchnik-prafesiynay-leksiki-dlya-medyikau/

https://hrodna.life/articles/filolag-i-tank/


Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.

Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra

Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!







Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Таямніца Фары Вітаўта, апошняе паляванне Баторыя і гарматы на дне Нёмана: гродзенскія скарбы Віктара Варанца

Таямніца Фары Вітаўта, апошняе паляванне Баторыя і гарматы на дне Нёмана: гродзенскія скарбы Віктара Варанца