Былы беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве
Description
Аляксандр Клачко, былы беларускі добраахвотнік, сябра КР, афіцыйна атрымаў статус уцекача ў Літве.
<figure class="wp-block-image size-large">

Гэтую падзею ён параўнаў са «зняццем GPS-бранзалета», які абмяжоўваў яго свабоду перамяшчэння за межамі Літвы і ў самой Літве і пералічвае прычыны перамогі ў гадавым чаканні легалізацыі:
-Я адчуў свабоду. І раптам змог уздыхнуць поўнымі грудзьмі. Шмат абмежаванняў знята. Змагацца за свае правы, якія я маю, – гэта самае галоўнае маё рашэнне, якое, я лічу, паўплывала на дзеянні пэўных беларусаў, пэўных літоўцаў, пэўных украінцаў таксама. Вельмі моцнай кропкай быў негатыўны кейс Васіля Верамейчыка. Вольга Зазулінская, прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы, за мяне хадатайнічала пісьмова ў міграцыю, “Вясна” хадатайнічала ў міграцыю, адзіночны пікет, які я зладзіў. І плюс неаднаразова даваў інтэрв’ю на гэтую тэму.
Таксама Аляксандр Клачко выказаў асаблівую падзяку літоўскім уладам, якія прынялі і падтрымалі просьбу аб ягонай абароне і легалізацыі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя