Максім Вінярскі: Працэс адаптацыі працягваецца
Description
За тры тыдні ўдалося толькі пачаць знаёміцца з тым, што адбылося за апошнія пяць гадоў. Таму адаптацыя працягваецца. Цяперашнія бытавыя ўмовы нават непараўнальныя з тымі, што былі за кратамі. Ёсць праблемы са здароўем, у прыватнасці са зрокам, – так сваё знаходжанне на волі каментуе былы палітвязень Максім Вінярскі, які прымусова быў дэпартаваны ў Літву:
– Трэба сказаць, што я магчыма яшчэ не ўсё ведаю. Я толькі пачаў знаёміцца з тым, што адбывалася за гэты вялікі прамежак часу, практычна пяць гадоў інфаізаляцыі. Яна была не толькі ў ПКТ, яна была і ў калоніі. Таму мне зараз цяжка адказаць на гэтае пытанне адназначна. Калі канчаткова адаптуюся, тады і можна будзе казаць пра канкрэтныя рэчы.
<figure class="wp-block-image size-full">

Максім Вінярскі – актывіст грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. Абвінавачванні былі прад’яўленыя па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. Прысуджана 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, таму амаль што цалкам адбыў тэрмін зняволення.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Максім Вінярскі: Працэс адаптацыі працягваецца appeared first on Рацыя.