Аляксандр Апейкін пра справу Котава
Description
Новыя дэталі знікнення прадстаўніка Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС) Анатоля Котава з’явіліся пасля атрымання афіцыйнага адказу ад турэцкай пракуратуры.
<figure class="wp-block-image size-large">

Як паведаміў кіраўнік Фонда Аляксандр Апейкін, у дакуменце гаворыцца, што пашпарт Котава быў зафіксаваны пры выездзе з Турцыі 21 жніўня а 18:35:54 праз порт Трабзон. Турэцкія ўлады заяўляюць, што выезд адбываўся добраахвотна:
–Што тычыцца канкрэтна новых фактаў, то гэта афіцыйная заява турэцкай пракуратуры пра тое, што пашпарт Анатоля ці афіцыйнае перасячэнне турэцкай мяжы адбылося 21 жніўня ў 18.35. Такі сігнал, што гэты пашпарт адбіўся. Мы не можам канкрэтна сказаць, ці было добраахвотнае перасячэнне мяжы, ці было яно ў складзе нейкай групы, ці гэта ўвогуле нейкая фіктыўная пазнака.
Апейкін адзначае нестыкоўкі ў афіцыйных звестках: паводле дакумента, Котаў нібыта пакінуў Турцыю а 18:35 , але заставаўся на сувязі да 22:30 таго ж дня. Кіраўнік БФСС лічыць, што сабраныя фондам даныя сведчаць: Котаў не планаваў пакідаць краіну назаўсёды.
Анатоль Котаў — былы беларускі дыпламат і спартыўны функцыянер, які пасля 2020 года далучыўся да дэмакратычных сіл. У Беларусі яго завочна асудзілі на 12 гадоў зняволення па палітычных артыкулах.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Аляксандр Апейкін пра справу Котава appeared first on Рацыя.