Вітольд Ашурак: памяць пра мужнасць і супраціў
Description
13 кастрычніка, спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння Вітольда Ашурка — беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, мастака, аднаго з сімвалаў нязломнасці і чалавечай годнасці. Ён нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Лідскага раёна, уздымаў экалагічныя праблемы, абараняў нацыянальную годнасць і права людзей гаварыць праўду. За сваю грамадзянскую пазіцыю неаднаразова пераследаваўся.
<figure class="wp-block-image size-full">

Кажуць людзі, якія ведалі і працавалі з Ашуркам:
– Як ён казаў мне: я не люблю, калі людзі мне абавязаныя. Лічыў, пэўна, што калі ён будзе скардзіцца, то быццам людзі абавязаныя яго пашкадаваць. Вельмі не любіў гэтага.
– Суддзя, які судзіў Ашурка, гэта сын спецслужбіста. Ён зрабіў такі нядобры зусім прысуд.
– Канешне, ён быў не ў санаторыі і нават, калі што і здарылася, магчыма, проста дапамогу не аказвалі, маўляў, тут табе не санаторый. Вінаватых не знойдзеш, на жаль.
У 2020 годзе Вітольда Ашурка асудзілі па палітычна матываванай справе на пяць гадоў калоніі. У маі 2021 года ён загінуў у шклоўскай калоніі №17. Як паказала незалежнае расследаванне Прававой ініцыятывы і Міжнароднага камітэта расследавання катаванняў у Беларусі, смерць Вітольда Ашурка насіла гвалтоўны характар.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Поўны тэкст расследавання даступны па спасылцы.
Беларускае Радыё Рацыя
The post Вітольд Ашурак: памяць пра мужнасць і супраціў appeared first on Рацыя.