Георгій Дзмітрук пра адукацыю ў Нідэрландах
Description
Нідэрланды часта асацыююцца з ветракамі, цюльпанамі і каналамі, але яшчэ адной унікальнай рысай гэтай краіны з’яўляецца яе адукацыйная сістэма. Пра тое, чым яна адрозніваецца ад таго, да чаго мы прызвычаіліся ў многіх постсавецкіх краінах і ў прыватнасці ў Беларусі, наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч пагаварыла з пастарам, сустаршынём партыі БХД Георгіем Дзмітруком, унучка якога вучыцца ў хрысціянскай школе ў Нідэрландах:
<figure class="wp-block-image size-large">

РР: Яна ходзіць у прыватную школу?
Георгій Дзмітрук: У тым горадзе ўсе школы хрысціянскія, проста чалавек выбірае школу, у гэту школу ходзяць мусульмане, хрысціяне, не хрысціяне. Там ёсць дадатковае выхаванне і чытаецца ім Біблія, могуць там чытаць “Ойча наш”, часта там прыводзяцца біблейскія гісторыі, але адукацыя стандартная, сертыфікаваная дзяржавай. Вельмі высокі ўзровень. Што вельмі цікава, што ў іх у школе званкі для кожнага класа асобныя. Напрыклад, у малодшых класах званок у 14.25, у сярэдніх – у 14.35. Я падумаў, якое простае рашэнне, але вырашае шмат задач. Па-першае, гэта і бяспека, па-другое, старэйшыя не сутыкаюцца з малодшымі, па-трэцяе, для бацькоў добра забіраць. Такія простыя рашэнні.
У Галандыі дзяржава плаціць людзям за дзіцяці. Вы можаце адкрыць сваю школу, набраць 1000 людзей, і вам будуць плаціць за гэтую 1000 людзей як у самай іншай школе. Колькі набераце, столькі вам дзяржава і дае фінансавання, менавіта сыходзячы з гэтага.
РР: І колькі плацяць за кожнае дзіця, і каму, дырэктару школы?
Георгій Дзмітрук: Не дырэктару, плацяць школе. То бок дзяржава плаціць за адукацыю аднаго дзіцяці. Дзяржава толькі кантралюе, а ўвесь адукацыйны працэс забяспечвае дырэктарат школы. То бок наймаюць спецыяліста. Хрысціянскія школы самыя якасныя, хрысціянскі каледж.
РР: Дзяржава кантралюе за разыходам гэтых грошай і дзяржава плаціць, так?
Георгій Дзмітрук: Так, менавіта. Я пытаюся: вашы спецыялісты ўсе працаўладкаваныя пасля сканчэння. Ён кажа, так, нашы ўсе. То бок нашых разбяраюць раней, то бок якасць адукацыі ў такіх хрысціянскіх школах заўжды вышэй, таму што бацькі больш давяраюць.
Там такія ж праблемы, як і ў нас, проста сама атмасфера ўнутры школы стварае такую аўру прыстойнасці, спецыфічную такую аўру. І гэта прыносіць дастаткова вялікі поспех, то бок якая задача адукацыі? Даць у рэшце рэшт добрага спецыяліста, які будзе запатрабаваны на працы. Вось у гэтым хрысціянскія школы перазыходзяць усе асатнія ў Галандыі.
РР: І ў які клас ходзіць ваша ўнучка?
Георгій Дзмітрук: Толькі пакуль у пачатковую, ёй зараз 9 год.
РР: Ці здараюцца там канфлікты, як у Беларусі. Ці могуць пабіць, абазваць, настаўніца можа таксама ў гэтым паўдзельнічаць, што будзе крычаць, за вуха драць і г.д.?
Георгій Дзмітрук: Калі я вучыўся ў школе, і вучні, і настаўнікі дазвалялі сабе мяне абазваць баптыстам ці нейкім іншым чынам. Там не толькі гэтага няма, там гэта нават не поймуць, бо баптыст – гэта добра. Там не прынята і такога няма ўвогуле.
Знаёмства з нідэрландскімі школамі прымушае задумацца, што для нас важней у адукацыі — дысцыпліна і аб’ём ведаў ці развіццё самастойнасці і асобы дзіцяці? Нідэрландцы зрабілі свой выбар. Іх вопыт, безумоўна, варты ўвагі і можа стаць крыніцай каштоўных ідэй для развіцця адукацыі ў дэмакратычнай Беларусі.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Георгій Дзмітрук пра адукацыю ў Нідэрландах appeared first on Рацыя.