Курэйчык: Відавочна неўзабаве будзе новая група вызваленых палітвязняў
Description
Ад 20 да 50 палітвязняў – вызваленне такой колькасці закладнікаў лукашэнкаўскага рэжыму можна чакаць у бліжэйшы час. Пакуль што не ідзе гаворкі пра сотні вязняў. Разам з тым, іх зноў будуць хутчэй дэпартаваць, гэта асобы, у якіх тэрмін зняволення дабягае да канца. І яны замінаюць Аляксандру Лукашэнку ў Беларусі, яго мэта выціснуць усіх тых, хто могуць быць героямі ўнутры краіны і фармаваць яе палітыку, – перакананы лектар і навуковы даследчык Йельскага універсітэта, драматург, чалец Каардынацыйнай рады Беларусі Андрэй Курэйчык:
– Я лічу, што ў набліжэйшы час будзе новая група палітвязняў, якія выйдуць. Мы не ведаем, хто гэта. Мне здаецца, гаворка ідзе пра Марыю Калеснікаву перш за ўсё, я чуў, што з ёй ідуць такія размовы, яна таксама, як і Мікалай Статкевіч, не хоча пакідаць Беларусь, але тым не менш тое, што гэтыя размовы адбываюцца, гэта сведчыць пра тое, што іх рыхтуюць да выхаду. Але мы бачым, што і новых бяруць.
<figure class="wp-block-image size-large">

Як паведамляе партал dessident.by, станам на 7 кастрычніка ў Беларусі 1342 палітвязняў. Крымінальны пераслед быў зафіксаваны ў дачыненні да 8350 асобаў, пачынаючы з 2020 года.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Курэйчык: Відавочна неўзабаве будзе новая група вызваленых палітвязняў appeared first on Рацыя.