Наталля Дуліна: Буду працаваць, рабіць тое, што люблю
Description
Курсы італьянскай мовы для беларусаў-уцекачоў, іх арганізоўваюць прадстаўнікі дыяспары ў Італіі. Гэтыя курсы найперш прызначаны для беларусаў, што маюць статус уцекача, міжнародную абарону або толькі падалі дакументы на атрыманне, і пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі.
<figure class="wp-block-image size-full">

А весці курсы будзе былая палітзняволеная, універсітэцкая выкладчыца Наталля Дуліна:
-Такой дзейнасцю я займалася і планую займацца і зараз. Юлія Юхно мне прапанавала ўдзельнічаць у праекце для тых, хто па розных палітычных прычынах быў вымушаны пераехаць у Італію. І прыярытэт менавіта за такімі людзьмі.
Наталлю Дуліну, якая ў чэрвені 2025 года выйшла на волю, прымусова вывезлі ў Літву. Прайшоў перыяд адаптацыі. «Далей буду працаваць, рабіць тое, што люблю». Кажа выкладчыца:
-Я ў чаканні віда на жыхарства, які дасць мне магчымасць працаваць. Уласна кажучы, гэта мая мэта – працаваць, плаціць падаткі, і такім чынам зарабляць сабе на жыццё. Паколькі я больш за 30 гадоў займалася гэтай дзейнасцю, лагічна, што з усіх магчымасцяў, пра якія я разважала, гэтая здаецца найбольш рэальнай.
Наталля Дуліна выкладае італьянскую мову амаль 30 гадоў. У 2020 годзе працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы Лінгвістычнага ўніверсітэта. У кастрычніку 2022 года яе затрымалі і асудзілі на 3,5 года зняволення. У чэрвені 2025 года вызвалілі і вывезлі ў Літву.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Наталля Дуліна: Буду працаваць, рабіць тое, што люблю appeared first on Рацыя.