Сяргей Сыс: Не павінны спыняцца – пішам кнігі далей
Description
Сёлета ў выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга прозы паэта, праваабаронца Сяргея Сыса «Пералёт-трава». Галоўны герой загалоўнай аповесці апісвае жыццё, прыгоды і ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Сродкі на выданне былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу Gronka.org.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Сяргей Сыс спадзяецца, што сёлета выйдзе яшчэ адна ягоная кніга:
– Пішуцца вершы. Зараз падрыхтаваў новую кнігу «Прыручэнне Літвой», якая выйдзе таксама ў гэтым годзе. Якую я лічу больш істотнай. Усё ж такі паэзія – ёсць паэзія. Самае галоўнае ў эміграцыі, дзе б ты ні быў, пісаць, таму што калі ты не пішаш, калі ты несамарэалізуешся, то цябе менш становіцца як чалавека, як дзеяча, як культурніцкага дзеяча.
Новая кніга Сяргея Сыса стане ўжо другім зборнік вершаў, які ён выдаў у эміграцыі. Першая кніга «Дом» выйшла ў выдавецтве «Скарына» напачатку 2024 году.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Сяргей Сыс: Не павінны спыняцца – пішам кнігі далей appeared first on Рацыя.



