Былую палітзняволеную могуць дэпартаваць у Беларусь
Description
Былая беларуская палітвязынка Наталля Падлеўская, якая цяпер знаходзіцца ў Літве, можа быць дэпартаваная ў Беларусь. Пра гэта яе папярэдзіла падчас тэлефоннай гутаркі супрацоўніца літоўскай міграцыі.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Наталля Падлеўская, фота Белсат</figcaption></figure>Што было пасля, распавядае прадстаўніца ініцыятывы “Партызанка”, імя якой мы не раскрываем у мэтах бяспекі:
-Пачалі высвятляць, што ўвогуле адбылося, і аказалася, што польская памежная служба, калі яе перадавала, не паведаміла літоўскай памежнай службе, што яе перадаюць у рамках Дублінскага пагаднення. Тое, што ў яе мусяць прыняць заяву на прытулак і што Літва адказная за разгляд справы аб абароне. Літоўскія памежнікі нават не прапанавалі падаць заяву на абарону. Проста яе забралі, змясцілі ў лагер. Пасля адбыўся суд і яе выпусцілі да далейшага вырашэння яе сітуацыі.
“Наперадзе ў нас – доўгая і няпростая праца па вяртанні Наталлі ў Польшчу, паколькі для такіх сітуацый няма заканадаўча прапісаных механізмаў і працэдур”, – дадала прадстаўніца “Партызанкі”.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Былую палітзняволеную могуць дэпартаваць у Беларусь appeared first on Рацыя.



