Акцыя “Ноч (не) расстраляных паэтаў” у Беластоку
Description
У Беластоку прайшла акцыя “Ноч (не) расстраляных паэтаў”. Ля сценаў Консульства Беларусі ў скверы Вольнай Беларусі сабралася больш за тры дзясяткі чалавек — беларусаў, для якіх 29 кастрычніка 1937 года застаецца чорнай датай найноўшай гісторыі.
Кажуць удзельнікі акцыі:
– Гэта страшная падзея 1937 года, адгукаецца да сённяшніх дзён. Усё што робіць-творыць рэжым у Беларусі – гэта ўсё працяг тых нераскаяных, непакаяных гадоў, дзесяцігоддзяў.
– Я прыйшоў паслухаць, пабыць побач з беларусамі, з людзьмі.
– Сучасны рэжым Лукашэнкі не расстрэльвае масава, але працягвае знішчаць беларусаў.
– Гэта вялізная шкода, нават калі простых людзей, а калі інтэлігенцыю – то тым больш.
Падчас імпрэзы ўдзельнікі чыталі вершы і ўспаміналі забітых паэтаў. Разам з імі і галоўны рэдактар «Радыё Рацыя» Яўган Вапа:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Потым да мікрафона выйшла спявачка і паэтка Кацярына Ваданосава, якая прачытала ўласны твор і верш Цішкі Гартнага “Роднай краіне” ды нагадала, што многія беларусы сёння — у выгнанні, далёка ад сямейных магіл. У яе выкананні і ў суправаджэнні інструментальнага ансамбля прагучала песня “Белы сад” на словы Гартнага.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure>У ноч на 30-га кастрычніка былі расстраляны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры. Сярод іх – Алесь Дудар, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны… Людзі, якія стваралі адраджэнне беларускай культуры 1920-х, сталі ахвярамі сталінскага тэрору. І іх вершы і цытаты гучаць у Ноч паэтаў пад сценамі консульства Беларусі.
<figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure><figure class="wp-block-image size-full">
 </figure>
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure>Зачытваюцца асноўныя звесткі пра расстраляных дзеячаў у 1937 годзе. Праводзяцца паралелі з сучаснымі рэпрэсіямі ў Беларусі. Пакуль мы памятаем – яны жывуць. Адбываецца хвіліна маўчання па забітых рэпрэсаваных беларускіх дзеячах.
<figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure>Гучыць першы верш Анатоля Сыса “Адпусціце мяне, Курапаты”. Кацярына Ваданосава бярэ слова ля мікрафона і чытае верш Цішкі Гартнага “Роднай краіне”. Кацярына кажа пра тое, што беларускім выгнаннікам няма месца, дзе памерці на чужыне, нельга наведаць магілы ў Беларусі. Гучыць песня на словы Цішкі Гартнага “Белы сад”.
<figure class="wp-block-image size-full">
 </figure>
</figure>Слова ўзяў галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, ён чытае верш Юлія Таўбіна.
<figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure>Верш Тодара Кляшторнага чытае дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап.
<figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure>Слова бярэ выкладчыца курсаў Марыя Грыц, якая чытае верш Юркі Лявонага.
<figure class="wp-block-image size-large">
 </figure>
</figure>Слова бярэ актывіст Сяргей Верамеенка, ён чытае верш пра Каліноўскага. Аўтар Анатоль Вольны.
Акцыя завершылася вершам-песняй Лявона Вольскага “Забітым паэтам”.
Беларускае Радыё Рацыя
The post Акцыя “Ноч (не) расстраляных паэтаў” у Беластоку appeared first on Рацыя.






