“Вынішчэнне паэтаў – гэта найяскравейшае сведчанне вынішчэння нацыі”
Description
“Ноч (не)расстраляных паэтаў”, калі было расстраляна звыш 100 чалавек беларускай эліты, або “аперацыя НКУС 1937 года”, з’яўляецца адной з самых сумных старонак у гісторыі Беларусі. Але гэта кропля ў моры генацыду беларускай нацыі, – кажа лідар нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь», літаратар Зянон Пазьняк, вялікая заслуга якога ў адкрыцці злачынстваў НКУС у Курапатах.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>– У Курапатах знішчылі больш 200 тысяч беларусаў. Усіх катэгорыяў людзей. Поўнасцю вынішчылі навуку. Археалогія была вынішчана поўнасцю. Літаратуразнаўства. Фундаментальная навука. Былі расстраляныя акторы тэатраў, тэатр Галубка быў поўнасцю расстраляны. Былі знішчаныя ўсе людзі, якія мелі нейкае дачыненне да дзяржавы. Не кажучы ўжо пра сялянства. Сялянства вынішчылі такім чынам, што яно ўжо не паднялося.
Паводле Зянона Пазьняка, Беларусь – гэта зона смерці. А вынішчэнне паэтаў – гэта найяскравейшае сведчанне вынішчэння нацыі. З 700 беларускіх паэтаў было расстраляна 500. Расстрэлы адбываліся кожны дзень з 1937 года па 1941 год. Такім чынам было спынена развіццё Беларусі.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Вынішчэнне паэтаў – гэта найяскравейшае сведчанне вынішчэння нацыі” appeared first on Рацыя.



