DiscoverРацыяМарэк Хмялеўскі: POLIN 2025 – узнагарода для ўсіх жыхароў Орлі
Марэк Хмялеўскі: POLIN 2025 – узнагарода для ўсіх жыхароў Орлі

Марэк Хмялеўскі: POLIN 2025 – узнагарода для ўсіх жыхароў Орлі

Update: 2025-10-30
Share

Description

Сёлета галоўную Прэмію POLIN 2025 атрымаў Марэк Хмялеўскі — солтыс вёскі Орля на Падляшшы, чалавек, які разам з сябрамі ўжо шмат гадоў аднаўляе памяць пра мясцовую габрэйскую супольнасць. Дзякуючы яго намаганням сінагога XVIII ст. у Орлі зноў стала месцам памяці і дыялогу, а сам аб’ект уключаны ў еўрапейскую праграму «7 найбольш уразлівых помнікаў Еўропы – 2025». Спадар Марэк таксама арганізуе фестываль «Mimo wszystko – Szalom» і Дні памяці, прысвечаныя ахвярам дэпартацыі арлянскіх габрэяў у Трэблінку.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



У праграме «Госць Рацыі» пагаворым з Марэкам Хмялеўскім пра тое, як адна маленькая падляшская вёска стала месцам вялікай працы памяці, чаму захаванне спадчыны — гэта не толькі гісторыя, але і грамадзянская місія, і што можа аб’ядноўваць людзей праз стагоддзі.





РР: Дазвольце павіншаваць Вас з Прэміяй POLIN 2025! Што гэта азначае для Вас і наколькі гэта было чакана?





Марэк Хмялеўскі: Дзякуй! Мушу сказаць, што я гэтую ўзнагароду ўспрымаю, як узнагароду ўсім нашым жыхарам. Я ад іх ніколі не меў ніводнай непрыемнасці ці прыкрасці. Ніхто мяне не крытыкаваў. Можа частка з іх не разумела, што я рабіў, але ніхто не перашкаджаў. Жывем мы мірна, і гэта для мяне вельмі важна. Тут жылі людзі, яны будавалі нашае мястэчка, і раптам  іх няма. І трэба памятаць пра іх. Яны ўжо не прыйдуць, няма ўжо і сляда іх на гэтым свеце. Знойдзеная паперка з прозвішчам, для нас ужо вялікая каштоўнасць, бо можам даведацца, хто тут жыў. Я хачу ўратаваць гэты будынак і ўсё рабіў, каб яго ўратаваць. А каб уратаваць, трэба было зрабіць шмат культурных падзей, выстаў, каб быць пачутымі. І нас пачулі. Спонсара зараз шукаем за мяжой. Орля – гэта файнае мястэчка, сюды можна прыязджаць, жыць тут. Запрашаем!





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



РР: Гісторыя Орлі мае габрэйскія старонкі, тут было вельмі шмат жыхароў-габрэяў. І самае галоўнае, габрэйская спадчына яна жыве праз людзей. І вельмі добра, што мястэчка ажывае, прыток турыстаў з Ізраіля павялічваецца.





Марэк Хмялеўскі: Штораз больш. І не толькі з Ізраіля. Сюды прыязджаюць габрэі з усяго свету. Ёсць вялікае зацікаўленне. Сюды прыязджае і шмат палякаў, бо Падляшша прыцягвае ўсё больш турыстаў, бо тут сапраўды файна. Тут адно жыць. У нас для гэтага ўсё ёсць – ходнікі, дарогі, вадаправод, каналізацыя, газ – усё ёсць.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-2 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>
</figure>



Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя






The post Марэк Хмялеўскі: POLIN 2025 – узнагарода для ўсіх жыхароў Орлі appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Марэк Хмялеўскі: POLIN 2025 – узнагарода для ўсіх жыхароў Орлі

Марэк Хмялеўскі: POLIN 2025 – узнагарода для ўсіх жыхароў Орлі

Ina