“Вялікай шкоды рэжыму ад закрыцця Літвой мяжы няма”
Description
Госць Рацыі – палітычны аналітык Валерый Карбалевіч. Сёння з’явілася інфармацыя, што літоўска-беларускую мяжу закрылі на месяц. А ўчора ў Беластоку выступаў польскі прэм’ер–міністр Дональд Туск, які сказаў, што ў лістападзе Польшча была б гатовая адкрыць пункты пропуску, якія былі закрытыя ў сувязі з міграцыйным крызісам.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>РР: Пракаментуйце ўчарашняе выказванне польскага прэм’ера. Адкуль у палякаў магла з’явіцца такая ідэя пачаць гаварыць пра магчымае адкрыццё мяжы з Беларуссю?
Валерый Карбалевіч: Польскі прэм’ер не надта моцна тлумачыць, чаму зараз прымаецца такое рашэнне. Ягонае тлумачэнне пра тое, што цяпер беларуска-польская мяжа ўмацаваная, і таму няма ніякіх пагрозаў, і таму мы адкрываем два памежныя пераходы, як бы адно з другім стасуецца цяжка. Таму што парушэнне межаў ідзе не праз памежныя пераходы, якраз наадварот – мігранты прарываюцца праз тыя часткі мяжы, якія абароненыя якраз. Таму тут ёсць нейкія недагаворанасці з боку польскіх уладаў. І мусіць такія ж недагаворанасці ёсць і з боку Беларусі. Бо ўчора зноў жа Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на канферэнцыі па Еўразійскай бяспецы, неяк такую рэпліку кінуў, што мы тут з палякамі нібы дамовіліся. То бок, у адрозненні ад літоўцаў, якія дрэнна сябе вядуць, з палякамі нібыта цяпер нейкі прагрэс. Пра тое, што перамовы паміж спецслужбамі ідуць, казаў старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель раней. І таму можна гаварыць пра нейкія дамоўленасці паміж Беларуссю і Польшчай. У чым яны мусяць палягаць, пакуль цяжка зразумець. Ёсць інфармацыя, што ў кастрычніку, у параўнанні з вераснем, колькасць мігрантаў, якія прарываюцца праз мяжу ў Польшчу, скарацілася на 14%. Ці можа быць гэта падставай для такога рашэння, цяжка сказаць.
РР: Туск не казаў канкрэтна, што будуць адкрываць гэтыя межы. Ён казаў і пра тое, што трэба ўзгадніць сітуацыю з Літвой, з Еўразвязам і гэта будзе залежыць ад шмат чаго, бо галоўнае для нас – бяспека. Але потым ужо палітыкі, якія належаць да палітычнай партыі Дональда Туска, пачалі канкрэтна пісаць у сацсетках, што Польшча ў лістападзе адкрые мяжу. Гэта значыць, што нейкія іншыя дамоўленасці ёсць, Анджэй Пачобут можа выйдзе на волю неўзабаве ці яшчэ нешта?
Валерый Карбалевіч: Калі б цяпер улады Беларусі выпусцілі Анджэя Пачобута, выпусцілі польскага грамадзяніна, манаха Гавела, такі жэст з польскага боку быў бы зразумелы. Таму што адзін з памежных пераходаў быў зачынены менавіта пасля таго, як Пачобуту абвесцілі прысуд. Але ж пакуль мы не бачым ніякіх вызваленняў. А польскі бок ужо анансаваў гэтае рашэнне. Таму тут можна будаваць толькі нейкія здагадкі і гіпотэзы, але гэта ўсё грунтуецца на няпэнаў глебе.
РР: Літаральна зараз ад Офісу Ціханоўскай з’явілася інфармацыя, што “сёння стала вядома, што праз правакацыі рэжыму, мяжа паміж Беларуссю і Літвой будзе зачыненая на месяц. Офіс Святланы Ціханоўскай застаецца на сувязі з уладамі Літвы. І мы працуем над тым, каб беларусы і беларускі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве і планавалі вярнуцца ў Беларусь, змаглі гэта бяспечна зрабіць”. Гэта сітуацыя таксама дынамічна развіваецца.
Валерый Карбалевіч: Праблема ў тым, што перакрываецца пасажырская плынь. А транзіт тавараў у Калінінградскую вобласць не перакрываецца. І таму тут вялікай шкоды рэжыму Беларусі ад такіх дзеянняў няма. Тут хутчэй церпяць звычайныя людзі, звычайныя беларусы.
РР: Арымліваюцца нейкія двайныя сандарты?
Валерый Карбалевіч: Тут праблема ў тым, што Літва і Польшча – гэта дэмакратычныя краіны. І ўлады вымушаны рэагаваць на нейкі грамадскі настрой. Тое, што паветраныя шары, зонды лётаюць, выклікала пэўную рэакцыю літоўскага грамадства. І апазіцыя пачала крытыкаваць улады. Вось улады і прымаюць нейкія рашэнні. Яны дэманструюць, што рэагуюць.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Вялікай шкоды рэжыму ад закрыцця Літвой мяжы няма” appeared first on Рацыя.



