Гжэгаж Назарук: Каб наступныя пакаленні памяталі мову бацькоў
Description
Прайшло ўжо два месяцы новага навучальнага года — самы час пагаварыць пра першыя вынікі і планы на будучыню. Як праходзіць навучанне ў Непублічнай пачатковай школе імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку? Якія выклікі стаяць перад установай, дзе асаблівая ўвага надаецца мовам нацыянальных меншасцяў Падляшша? Колькі замежнікаў вучыцца ў школе? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае дырэктар школы Гжэгаж Назарук у гутарцы з Юліяй Сівец.
<figure class="wp-block-image size-full">
 </figure>
</figure>РР: Якая была ідэя школы, як яна стваралася, з якой мэтай? Як узнікла ідэя?
Гжэгаж Назарук: Сама ідэя стварэння школы была ініцыявана групай праваслаўнай інтэлігенцыі Беластока. У 2027 годзе споўніцца ўжо 20 гадоў з моманту адкрыцця школы. Ідэя школы – гэта ідэя школы праваслаўнай, дзе знаёмім вучняў са сваёй рэлігія, з царкоўнаславянскай мовай, хрысціянскай этыкай. І дух супрацы пануе ў школе. Наша школа невялікая, 100 вучняў, і мы практычна ўсіх ведаем. Калі нешта не так, то вучань можа падысці да кожнага, паразмаўляць, ёсць духоўны апякун. Ён займаецца гэтымі этычнымі справамі штодзень.
РР: Школа таксама дае і добры ўзровень ведаў. Гэта было адной з мэтаў ці так само сабой атрымалася?
Гжэгаж Назарук: Такая ідэя была з самага пачатку, што гэта будзе школа для меншасцяў рэлігійных, а таксама нацыянальных меншасцяў. Шмат беларусаў і ўкраінцаў жыве тут, на Падляшшы. І яны таксама шукалі такую школу, дзе можна было б свае традыцыі падтрымаць і развіваць, і каб яны надалей працягваліся. Каб мець наступныя пакаленні маладых людзей, якія будуць памятаць мову бацькоў, дзядоў і прадзедаў.
РР: Школе хутка будзе ўжо 20 год. Ці не знікае цікавасць да моваў нацыянальных меншасцяў, да беларускай, украінскай моваў? Ці ёсць з гэтым праблема? Ці наадварот, апошнімі гадамі нейкі выбух цікавасці да моваў?
Гжэгаж Назарук: Вучні вельмі ахвотна ходзяць на гэтыя заняткі. Гэта вынікае з таго, як праводзяць заняткі настаўнікі. Яны выкладаюць гісторыю нашага рэгіёну, паказваюць вясковую культуру, а таксама гарадскую. Бо праваслаўныя беларусы і ўкраінцы жылі ў розных месцах. Так жывуць тут і зараз. Існуе вялікая група інтэлігенцыі. Таму і зацікаўленасць сваёй мовай, культурай ёсць у дзяцей. У нас ёсць беларускі тэатр. Спрабуем стварыць украінскі тэатр. Таксама маем хор, які выступіў зараз на Аглядзе песень нацыянальных меншасцяў Падляшша. Дзеці вельмі ахвотна прымаюць удзел у розных падзеях. Гэтая зацікаўленасць ідзе ад саміх дзяцей. І бацькі іх падтрымліваюць. Гэта вельмі важны чыннік, што бацькі аддаюць дзяцей у нашу школу, каб гэтая традыцыя не знікла ў іх сем’ях.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Гжэгаж Назарук: Каб наступныя пакаленні памяталі мову бацькоў appeared first on Рацыя.






