“Важна, каб беларускія добраахвотнікі атрымалі статус”
Description
Нядаўна, 1 кастрычніка, ва Украіне, Літве ды іншых краінах адзначылі Дзень абаронцаў Украіны. На яе абарону сталі і беларускія добраахвотнікі, валанцёры. Але не ўсе беларусы, якія вярталіся з вайны, знайшлі сябе ў мірным жыцці. Толькі ў Літве загінула па розных прычынах 4 чалавекі, не так даўно ў Гданьску мужчына таксама не знайшоў сябе і скончыў жыццё самагубствам.
Гэтыя ўсе праблемы, а таксама пытанні дапамогі былым добраахвотнікам і іх сем’ям хвалююць Госця Рацыі – былога добраахвотніка, кіраўніка камісіі па нацыянальнай бяспецы Каардынацыйнай рады і заснавальніка Дабрачыннай арганізацыі “Кусь” у Вільні Аляксандра Клачко. З ім размаўляе наша карэспандэнтка Таццяна Смоткіна.
<figure class="wp-block-image size-large">

РР: Вы стварылі новую арганізацыю, але ўжо ёсць арганізацыі, якія дапамагаюць, напрыклад, “Байсол”. Праз яе можна рабіць індывідуальныя зборы. Растлумачце, калі ласка, навошта створаная ваша арганізацыя.
Аляксандр Клачко: “Байсол” – гэта, мабыць, адзіная арганізацыя, якая на працягу ўсёй поўнамаштабнай вайны дапамагала, але гэта размова больш пра індывідуальныя зборы, а не ўсе добраахвотнікі гатовыя ісці на індывідуальныя зборы. Арганізацыя была створаная для таго, каб займацца гэтым пытаннем арганізавана, падтрымкай ветэранаў і іх сем’яў.
Што робіць “Байсол”? “Байсол” збірае грошы і аддае іх чалавеку, які падаўся. Мы робім нашмат больш. У нас задача – данесці грамадству, хто такія добраахвотнікі праз cустрэчы, вечары памяці, праз культурна-спартовыя мерапрыемствы, у нас у планах іх праводзіць. Аказваць псіхалагічную падтрымку, то бок шукаць псіхолага, стасавацца з жанчынамі добраахвотнікаў, самымі ветэранамі, каб разумець, у каго якія патрэбы. Каб скантактоўваць іх альбо з нашым псіхолагам, або сказаць, што ў нас ёсць магчымасць падтрымаць, калі ў іх няма грошай на гэта. Мы можам ім аплаціць за кошт нашых збораў і падтрымкі беларусаў. І людзі будуць адчуваць тады гэту падтрымку і салідарнасць.
Шмат момантаў, якія я стаўлю перад гэтай арганізацыяй, гэта бытавыя і стратэгічныя. Безумоўна, мы будзем дапамагаць вырашаць бытавыя моманты, але для мяне больш важныя стратэгічныя моманты. І гэта ў першую чаргу паспрыяць таму, каб беларускія ветэраны і іх сем’і сталі зразумелымі большай частцы беларускага грамадства і большай частцы еўрапейскага грамадства, таму што з гэтым ёсць вялікая праблема.
Пасля таго, як ветэраны і іх сем’і будуць зразумелымі, а не будуць ізгоямі фактычна на тэрыторыі Еўропы і тэрыторыі Украіны, тады і падтрымка, і дапамога, і рэабілітацыя, вяртанне ў мірнае жыццё і камунікацыя са знешнім светам у іх наладзіцца, і яны змогуць вярнуцца да паўнавартаснага мірнага жыцця.
Больш за тое, што я яшчэ ўкладаю ў стратэгічныя моманты, – гэта тое, што, калі мы кажам пра нейкі супраціў, то, безумоўна, у кожнай нацыі павінны быць свае героі. А людзі, якія жывуць сёння, якія сустракаюцца з несправядлівасцю, павінны разумець, што народ пра іх пасля не забудзецца, калі яны прымуць рашэнне рызыкаваць сваім жыццём і здароўем дзеля таго, каб спыніць гэтую злачынную дзейнасць таго ці іншага суб’екта. Для гэтага мне важна, каб беларускія добраахвотнікі атрымалі статус. Хай гэта будзе без выплат, без нічога, хай гэта будзе фармальны статус, але каб атрымалі. Больш за тое, мне таксама важна, каб і іншыя замежнікі, у першую чаргу на тэрыторыі Літвы, каго я ведаю, былыя добраахвотнікі Збройных сіл Украіны, каб яны таксама ў сваёй дзяржаве атрымалі статус. Я цалкам падтрымліваю іх у гэтых намаганнях, таму што гэта важна. Гэта прыклад грамадству, што вы не будзеце потым забытыя. А то так атрымоўваецца “малайцы, вы ваявалі, а далей – самі”.
Гэта не пра ўтрыманства, гэта пра даніну пашаны за тую рызыку, за тыя страты, гэта ў тым ліку пра сем’і загінулых, пра тых, хто страціў здароўе, пра тое, што аддалі хлопцы і дзяўчаты змагаючыся фактычна за свабоду Беларусі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">

Як падтрымаць Дабрачынную арганізацыю “Кусь”:
Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08
Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Важна, каб беларускія добраахвотнікі атрымалі статус” appeared first on Рацыя.