DiscoverГрамадства Archives - Рацыя“За апошнія два з паловай гады гэта першы паўнавартасны ліст ад Машы”
“За апошнія два з паловай гады гэта першы паўнавартасны ліст ад Машы”

“За апошнія два з паловай гады гэта першы паўнавартасны ліст ад Машы”

Update: 2025-10-13
Share

Description

Госця Беларускага радыё Рацыя —  Таццяна Хоміч, актывістка і сястра Марыі Калеснікавай. Таццяна распавядае пра нядаўні ліст ад Марыі, умовы яе ўтрымання, а таксама пра спадзевы на хуткае яе вызваленне. Размаўляе з ёй наша карэспандэнтка Алеся Вербаловіч.





<figure class="wp-block-image size-large">Таццяна Хоміч і Марыя Калеснікава. Фота з асабістага архіву Таццяны Хоміч<figcaption class="wp-element-caption">Таццяна Хоміч і Марыя Калеснікава. Фота з асабістага архіву Таццяны Хоміч</figcaption></figure>



РР: Пачну з таго, што вось літаральна нядаўна стала вядома, што прыйшоў нарэшце ліст ад Марыі, якога так даўно не было. Уласна хацела спытаць, як даўно не было лістоў ад Марыі і што яна напісала гэтым разам?





Таццяна Хоміч: За апошнія два з паловай гады гэта першы паўнавартасны ліст ад Машы. Сёлета мы атрымалі толькі два кароткія лісты, літаральна па два сказы з запытам на медыкаменты. Там  было толькі кароткае: у мяне ўсё ў парадку і ўсім прывітанне. А зараз гэта быў сапраўды паўнавартасны ліст ад Машы, дзе, канешне, яна перадавала ўсім прывітанні і казала пра гэту вялікую паўзу, што так доўга няма сувязі. І, як яна сказала, што лавіна навінаў можа абрынуцца, калі будзе больш магчымасцяў камунікаваць. І яна дзялілася такімі цёплымі ўспамінамі, якія, думаю, яе грэюць, пра сям’ю, пра нашы падарожжы разам. І пра тое, як яна пра гэта згадвае, гледзячы на ўсход раніцай і на вечаровае неба. Таму для нас гэта вельмі вялікая і важная падзея, што гэта здарылася. Мы, канешне, яшчэ не ведаем, ці прыйдзе Машы ад нас адказ. Спадзяемся, канешне, што прыйдзе, хоць у нейкім выглядзе.





РР: Як  вы лічыце, з чым звязана гэта, што нарэшце далі прарвацца гэтаму лісту?





Таццяна Хоміч: Мне складана сказаць на самой справе, я думаю, што ўсё ж такі тое, што мы пастаянна гаворым пра сітуацыю з Марыяй, пра сітуацыю з інкамунікада з усімі іншымі. Наколькі магчыма мы робім усё магчымае, каб інфармацыя пра парушэнне правоў у турмах, і пра ўтрыманне ў тых умовах, у якіх знаходзіцца Марыя ды іншыя, гучала ў медыя, гучала і на міжнародным парадку дня.





Я думаю, што агулам гэта таксама адзін з такіх пунктаў, можа быць, і перамоваў, у тым ліку і ЗША, што ёсць шэраг палітзняволеных, як Марыя, Максім Знак, Віктар Бабарыка, з якімі ўвогуле няма сувязі, павінны разумець. Я думаю, што практычна ва ўсіх сітуацыя крыху іншая, хаця б ёсць мінімальнае, але ліставанне. Зразумела, якая прайшла цэнзуру, зразумела, што не ўсе лісты даходзяць, але ёсць нейкая сувязь. У шмат каго ёсць і тэлефанаванні, ёсць  магчымасць адпраўляць пасылкі, нейкія рэчы. Нагадаю, што гэта крытычна важна ў калоніях і турмах перадаваць рэчы, таму што яны проста зношваюцца. Бытавыя нейкія рэчы, якія патрэбныя проста кожнаму пастаянна, а для іх гэтай магчымасці няма.





Я думаю, што гэтае пытанне, канешне, падымаецца перад Менскам. Патрэбна хоць нейкія мінімальныя хаця б умовы выконваць. І мне падаецца, што гэта можа быць такі маленькі крок, які можа прывесці да аднаўлення камунікацыі, хаця б невялікай камунікацыі з Машай.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “За апошнія два з паловай гады гэта першы паўнавартасны ліст ад Машы” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“За апошнія два з паловай гады гэта першы паўнавартасны ліст ад Машы”

“За апошнія два з паловай гады гэта першы паўнавартасны ліст ад Машы”

tanya