“Падтрымлівайце ветэранаў і падраздзяленні беларусаў у ЗСУ”
Description
Сёлета Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне спаўняецца тры гады. Наш сённяшні «Госць Рацыі» – старшыня Асацыяцыі, камандзір узводу кіравання беспілотных сістэм у ЗСУ, Андрэй Кушняроў. У нашай гутарцы мы гаворым пра тое, як зараз існуе Асацыяцыя, адкуль беларускія ветэраны атрымліваюць дапамогу, пра іх актыўнасць у Каардынацыйнай радзе, а таксама пра лёс палітзняволенага, экс-добрахвотніка Васіля Верамейчыка, які быў экстрадаваны ў Беларусь з В’етнама.
<figure class="wp-block-image size-large">

РР: На якім этапе зараз знаходзіцца арганізацыя?
Андрэй Кушняроў: За гэты час даволі шмат людзей прайшло праз украінскую армію. Яны раскіданыя па розных падраздзяленнях і Асацыяцыя існуе больш як месца, куды можна прыйсці і даведацца канкрэтную інфармацыю, атрымаць дапамогу ў выглядзе нейкага пераезду, нейкай парады, даведацца, напрыклад, дзе можна пераначаваць у Варшаве. Сістэмнай дапамогі, каб там на гэта былі выдзеленыя нейкія грошы, такога дабіцца не атрымалася. Наколькі зараз гэта неабходна, розныя ёсць меркаванні. Аднак колькасць беларусаў, якія прайшлі фронт, дастаткова вялікая. Сітуацыя ва Украіне пры гэтым асабліва не палепшылася ў плане дапамогі ад дзяржавы добраахвотнікам. Таму дапамога па-ранейшаму патрэбная. Колькасць людзей, якія маглі б займацца ветэранскай арганізацыяй на сістэмным роўні, дастаткова нізкая. Людзі ў асноўным прыходзяць з вайны і імкнуцца ўдладкавць сваё жыццё. Пры гэтым нейкіх адмысловых статусаў для ўдзельнікаў баявых дзеянняў няма, наадварот, у Еўропе тыя людзі, якія адслужылі, лічаць за лепшае не свяціцца. Сітуацыя дастаткова складаная ў кожнага, і займацца ветэранскай арганізацыяй часу ў людзей няма.
РР: Вы закранулі важнае пытанне, як Украіна ставіцца да беларускіх ветэранаў. На сёння мы можам сказаць, што яны юрыдычна з’яўляюцца ветэранамі вайны ва Украіне? Якія ў іх ёсць гарантыі, нейкія ільготы?
Андрэй Кушняроў: Калі чалавек атрымаў УБД, то ў яго нейкая колькасць юрыдычных гарантый прысутнічае. Але гэта хутчэй тэорыя. Першая складанасць узнікае, калі неабходна атрымаць пасведчанне ўдзельніка баявых дзеянняў – УБД. Яго людзі чакаюць літаральна гадамі. Гэта не пытанне выключна беларусаў, ва ўкраінскіх вайскоўцаў часта ёсць падобныя праблемы. Гэта больш залежыць ад той вайсковай часці, дзе чалавек праходзіў службу. У Замежным легіёне гэта зроблена не на высокім роўні. Пасля таго, як чалавек атрымаў пасведчанне УБД, узнікае новы квэст – гэта атрыманне віда на жыхарства, калі чалавек збіраецца скарыстацца нейкімі ільготамі. Пасля скасавання кантракта ў чалавек ёсць 3 месяцы, каб пакінуць краіну. Калі чалавек ухітраецца атрымаць від на жыхарства, то ён далей можа ісці па гэтых колах бюракратыі і ў прынцыпе атрымаць бясплатны праезд, тэарэтычна нейкія скідкі на крэдытаванне на жыллё. Але я не ведаю ніводнага чалавека, які б праз гэта ўсё ж такі змог прайсці.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
The post “Падтрымлівайце ветэранаў і падраздзяленні беларусаў у ЗСУ” appeared first on Рацыя.