DiscoverГрамадства Archives - РацыяLIBERECO #WeStandBYyou ужо 5 год
LIBERECO #WeStandBYyou ужо 5 год

LIBERECO #WeStandBYyou ужо 5 год

Update: 2025-10-07
Share

Description

5 год – міжнароднай кампаніі LIBERECO #WeStandBYyou у падтрымку палітвязняў у Беларусі. За мінулыя гады яна ператварылася з экстраннай акцыі салідарнасці ў міжнародны праваабарончы рух.





<figure class="wp-block-image size-large">Фота: libereco.org<figcaption class="wp-element-caption">Фота: libereco.org</figcaption></figure>



Палітыкі становіцца «хроснымі» беларускіх палітвязняў. А зараз час падвесці прамежкавыя вынікі. Адмысловае мерапрыемства, дзе збяруцца «палітычныя хросныя», пройдзе 8 кастрычніка ў Берліне, удзельнічаюць і былыя палітвязні, сярод якіх Ксенія Луцкіна:





– Гэта адвакацыя правоў людзей, якія сёння знаходзяцца за кратамі ў першую чаргу. Гэта вялізная кампанія палітычных хросных. Гэта вельмі важна, таму што кожны палітычны хросны з’яўляецца чальцом нацыянальнага парламенту. Чым дакладней мы даносім нашу беларускую пазіцыю, чым дакладней нагадваем пра тых людзей, чыімі хроснымі яны з’яўляюцца, тым больш гучыць гэтая праблема ў Еўропе.





<figure class="wp-block-image size-full">Ксенія Луцкіна<figcaption class="wp-element-caption">Ксенія Луцкіна. Фота: zerkalo.io</figcaption></figure>



LIBERECO запусціла кампанію #WeStandBYyou 9 ліпеня ў 2020-ым годзе. 5 гадоў разам, у справе абароны палітвязняў, дзейнасць аб’ядноўвае палітыкаў еўрапейскага кантыненту, працягвае Ксенія Луцкіна:





– Большасць палітычных хросных знаходзіцца ў Германіі, вялікая колькасць у Вялікабрытаніі, у Шатландыі, у Скандынаўскіх краінах. Вось гэты праект  LIBERECO – хросныя фактычна аб’ядноўвае парламентарыяў і палітыкаў з усёй Еўропы, якія сканцэнтраваныя на праблемах палітвязняў, і яны вельмі ў курсе праблемы.





Ад моманту, калі пачалася кампанія, яе падтрымалі больш за 560 палітыкаў з 24 краін Еўропы, і зараз 448 чалавек з’яўляюцца актыўнымі «хроснымі бацькамі» беларускіх палітвязняў.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post LIBERECO #WeStandBYyou ужо 5 год appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

LIBERECO #WeStandBYyou ужо 5 год

LIBERECO #WeStandBYyou ужо 5 год

tanya