DiscoverГрамадства Archives - РацыяБылы палітвязень: Калоніі Беларусі – гэта адназначна канцлагер
Былы палітвязень: Калоніі Беларусі – гэта адназначна канцлагер

Былы палітвязень: Калоніі Беларусі – гэта адназначна канцлагер

Update: 2025-11-21
Share

Description

Калоніі Беларусі – гэта адназначна канцлагер. Там палітычных знішчаюць маральна і фізічна. Асабліва гэта тычыцца ШІЗА, куды палітвязняў пастаянна змяшчаюць па надуманых прычынах. На самой справе галоўная правіна, што ты палітвязень, а прычына змяшчэння ШІЗА і ПКТ, што ты не можаш даць грошы на вечныя рамонты ў калоніі, гаворыць Віталь Бандарук, які з амаль 5 гадоў зняволення прабыў ў ПКТ і ШІЗА 8 месяцаў.





<figure class="wp-block-image aligncenter size-full"><figcaption class="wp-element-caption">Віталь Бандарук</figcaption></figure>



– ПКТ, ШІЗА – там усіх па адзіночках садзяць. І ты ў гэтым холадзе сядзіш. Першае ПКТ у мяне было летам, і я летам там замярзаў. Летам! Ногі прамярзаюць. Робіш парцянкі, накручваеш на ногі. Летам! Там так зроблена, нібыта яны ў тую падлогу фрэон запусцілі. І скразнікі ўвесь час. Вакно ўвесь час адчынена, яго не зачыняюць ні зімой ні летам. І нават дзверы са шчылінай і знізу ідзе халоднае паветра.





Палітвязня Віталя Бандарука з Берасцейшчыны рэжым пасадзіў на 5 гадоў за каментары і невялікія відэа ў Цік-Току, у якіх нібыта абражаў Лукашэнку, міліцыянтаў і чырвона-зялёны сцяг. Яго вызвалілі 11 верасня разам з 52 палітвязнямі нібы па памілаванню і вывезлі ў Літву. Да канца тэрміну яму заставалася 2,5 месяцы.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Былы палітвязень: Калоніі Беларусі – гэта адназначна канцлагер appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Былы палітвязень: Калоніі Беларусі – гэта адназначна канцлагер

Былы палітвязень: Калоніі Беларусі – гэта адназначна канцлагер

Ales