“Набліжэнне Калядаў – добрая нагода падтрымаць палітвязняў і іх сем’і”
Description
Каб падтрымаць палітвязняў і іх сем’і, можна выкарыстаць добрую нагоду — набліжэйнне Калядаў і Новага году. Гэта датычыцца як тых, хто ў зняволенні, так і тых, хто ўжо выйшаў з-за кратаў і зараз, напрыклад, знаходзіцца ў эміграцыі, — адзначыла прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі dissidentby Марына Касінерава:
– Гэта праявы салідарнасці, калі людзі могуць выказаць сваю падтрымку і дапамагчы тым сем’ям, якія сутыкнуліся з пераследам сваёй сям’і. Гэта датычыцца і тых, хто яшчэ ў зняволенні, і тых, хто ўжо выйшаў на волю. Для іх вельмі важна адчуваць гэтую падтрымку, што іх не забылі, што іх дзяцей не забылі, і каб нам пабачыць усе гэтыя складанасці, праз якія праходзяць іх сем’і, дзе ёсць непаўнагадовыя дзеці.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Марына Касінерава</figcaption></figure>Згодна дадзеных партала dissidentby, у Беларусі налічваецца станам на сёння, 21 лістапада, 1288 палітвязняў. “2212 чалавек часткова ці цалкам адбылі свае тэрміны, у дачыненні да 8519 чалавек мы зафіксавалі крымінальны пераслед” — гаворыцца на праваабарончай старонцы.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Набліжэнне Калядаў – добрая нагода падтрымаць палітвязняў і іх сем’і” appeared first on Рацыя.



