DiscoverГрамадства Archives - РацыяМарыя Салёнава: Хоць усе стаміліся, але дапамогу спыняць нельга
Марыя Салёнава: Хоць усе стаміліся, але дапамогу спыняць нельга

Марыя Салёнава: Хоць усе стаміліся, але дапамогу спыняць нельга

Update: 2025-11-17
Share

Description

Госця Рацыі — расейская актывістка Марыя Салёнава. Пасля пачатку вайны яна заснавала арганізацыю Action4Life, якая дапамае байцам палка Каліноўскага і «Азова». Гутарым з ёй пра бягучыя патрэбы ваяроў і сітуацыю на перадавой.





<figure class="wp-block-image size-large"><figcaption class="wp-element-caption">Марыя Салёнава</figcaption></figure>



РР: Распавядзіце пра вашую арганізацыю Action4Life, чым вы займаецеся, і ў першую чаргу, канешне, нас цікавіць падтрымка байцоў палка Каліноўскага.





Марыя Салёнава: Нашая арганізацыя – гэта літоўская некамерцыйная арганізацыя. Яна заснавана ў 2022 годзе. Мы займаемся дапамогай падраздзелаў Узброеных сілаў Украіны, у тым ліку «каліноўцаў». Мы займаемся не нейкай агульнай дапамогай, мы сабе паставілі мэту – аказваць такую дапамогу, якая хоць неяк зробіла б існаванне байцоў на лініі фронту хоць крыху камфортней. Мы куплялі машыны, дапамагалі са сродкамі гігіены. Таксама нядаўна мы перадавалі вітаміны. Зараз мы вядзём збор на энергетычныя батончыкі.





РР: Якія актуальныя ёсць патрэбы? Што трэба людзям на фронце? І якія актуальныя зборы, куды наш слухач можа заданаціць?





Марыя Салёнава: На самой справе сёння на фронце тое ж самае, што было і год таму. Такія ж самыя патрэбы. Хлопцам трэба аднаўляць свае сілы, ім патрэбна якасная экіпіроўка. Мы купілі адмысловы чаравікі, якія вельмі камфортныя. Таксама заўсёды патрэбныя прадметы для аказання медычнай дапамогі. Таксама харчаванне, якое зручнае для паходных умоваў. Патрэбна тэрма-бялізна, бо пачынаюцца халады. Таксама маленькія грэлачкі для пальчаткаў, для ног, яны таксама будуць патрэбныя ў зімовы перыяд. Што датычыць больш істотных рэчаў, то гэта дроны, гэта лямпы для дронаў. Зараз у нас ідзе збор на дрон. Гэтыя зборы вядуцца і намі, і нашымі калегамі. І я магу з упэўненасцю сказаць, колькі гэтых збораў не было б, яны ўсё адно не закрываюць усе патрэбы, якія існуюць, таму што дроны вельмі інтэнсіўна выкарыстоўваюцца і яны пастаянна патрэбныя. І яны вельмі дапамагаюць.





РР: Як наогул цяпер працуецца ў сферы дабрачыннасці? Бо людзі стаміліся ад тэмы вайны. Пра гэта не хочуць чуць, не хочуць чытаць.





Марыя Салёнава: Так, стаміліся. Тэма вайны стала руцінай. І дапамагаць складаней. І людзі, якія шмат дапамагалі на працягу ўсіх гэтых гадоў, у іх у саміх часам няма ўжо рэсурсу, ім складана самім жыць. Многа розных праблемаў, але тут трэба казаць, што нельга спыняцца.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Марыя падкрэслівае — лёс Еўропы вырашаецца зараз ва Украіне, важна не забывацца на гэта і працягваць дапамагаць — як ваярам, так і мірнаму насельніцтву, якое пакутуе ад вайны.





Беларускае Радыё Рацыя





Фота: Марыі Салёнавай


The post Марыя Салёнава: Хоць усе стаміліся, але дапамогу спыняць нельга appeared first on Рацыя.

Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Марыя Салёнава: Хоць усе стаміліся, але дапамогу спыняць нельга

Марыя Салёнава: Хоць усе стаміліся, але дапамогу спыняць нельга

Ales