Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні
Description
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі “Я выходжу!” прайшла 12 лістапада ля амбасады Беларусі ў Вільні. Менавіта гэтыя словы сталі апошнімі, якія ён пакінуў у дваровым чаце. Малады хлопец пяць гадоў таму выйшаў у свой двор Перамен бараніць нацыянальную, бел-чырвона-белую сімволіку і больш дадому не вярнуўся, бо быў забіты. Акцыю арганізавала валанцёрская арганізацыя “Дапамога”.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Удзельнікі акцыі ўпэўненыя, што ўчынак Рамана Бандарэнкі застанецца ў гісторыі і што яго імя будзе ўпісанае ў падручнікі, а таксама будуць названыя вуліцы ў яго гонар у Новай Беларусі:
– Так як у Вільні тыя чатырнаццаць чалавек, якія загінулі ў студзені 1991 года, каля тэлевізійнай вежы, так і імя Рамана, безумоўна, будзе ў гістарычных падручніках.
– Гэта вельмі гераічны ўчынак, які нас усіх беларусаў у той момант моцна ўразіў. А таксама рэжым Лукашэнкі паказаў той жах, які ён нясе на нашу краіну, паказаў твары тых людзей, якія знаходзяцца з ім побач, якія гатовыя на любыя злачынствы, нават на забойства.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Да акцыі памяці далучыліся і прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай. Паводле прэс-сакратаркі Ціханоўскай Ганны Красулінай, для яе вельмі важная і істотная гэта дата, бо героі не паміраюць:
– Мы памятаем і мы будзем памятаць гэта заўсёды, будзем памятаць сваіх герояў. Адны героі, а іншыя забойцы. І забойцы павінны адказваць. Іх імёны беларусы ведаюць. Як іх носіць зямля, не ведаю. Я ўпэўненая, што яны адкажуць за тое, што яны зрабілі. Яны досыць маладыя, яны рэальна перажывуць рэжым і будуць адказваць.
Падчас акцыі ля амбасады Беларусі ў Вільні былі запаленыя лампады і ўскладзеныя кветкі ля партрэта Рамана Бандарэнкі ды іншых загінулых беларусаў. Такіх партрэтаў там ужо каля 80.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-2 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-3 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні appeared first on Рацыя.