“Вельмі няпроста і халодна стала для многіх украінцаў”
Description
На чацвёрты год вайны жыццё вайны ва Украіне не замірае, нягледзячы ні на што яно працягваецца. Апошнія дні адбываюцца частыя прылёты расейскай балістыкі і разаам з тым адключэнне электрычнасці, што моцна злуе ўкраінцаў.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Здымак ілюстрацыйны</figcaption></figure>Распавёў беларускі грамадскі дзяяч, што жыве ва Украіне, Валеры Бабарыка:
– Першае, што я б адзначыў, гэта тое, што вайна працягваецца і ў такой фазе, што ва Украіне холад, цяпер ацяпляльны сезон, які павінен быў пачацца. Ён пачаўся са спазненнем, але ён таксама ідзе з перабоямі з-за атак, якія адбываюцца. Таму вайна, напэўна, больш характарызуецца тым, што вельмі няпроста і халодна стала для многіх украінцаў зімаваць.
Інвазія Расеі ва Украіну, пачатая 24 лютага 2022 года, стала эскалацыяй вайны, якая працягваецца з 2014 года. Расейскі бок трактуе баявыя дзеянні як так званую ваенную аперацыю.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Вельмі няпроста і халодна стала для многіх украінцаў” appeared first on Рацыя.



