DiscoverГрамадства Archives - РацыяЯўген “Салам” Жураўскі: Мэта выставы – паказаць людзям, як выглядае вайна
Яўген “Салам” Жураўскі: Мэта выставы – паказаць людзям, як выглядае вайна

Яўген “Салам” Жураўскі: Мэта выставы – паказаць людзям, як выглядае вайна

Update: 2025-10-31
Share

Description

“Праз фотастужку: штодзённасць ваяроў”. У Вільні працуе выстава Госця Рацыі – добраахвотніка Палка імя Кастуся Каліноўскага Яўгена “Салама” Жураўскага.

<figure class="wp-block-image size-large"></figure>

Пра тое, як яна стваралася, пра штодзённасць беларускіх ваяроў і вайну ва Украіне з ім размаўляе Таццяна Смоткіна.

РР: Вы ў Вільні адкрылі сваю фотавыставу пад назвай «Праз фотастужку: штодзённасць ваяроў». Наколькі мне вядома, гэта выстава ўжо была ў Варшаве. Распавядзіце, як доўга вы яе стваралі, пачынаючы ад фатаграфавання будняў ваяроў.

Яўген “Салам” Жураўскі: Я два гады збіраў гэтыя здымкі. Насамрэч ад ідэі да моманту, калі ўсё гэта было рэалізавана, прайшло не так шмат часу. Я з партнёркай проста пераглядзеў усе свае здымкі, і мы выбралі самыя лепшыя. Яна дапамагла падрыхтаваць іх для друку, бо яна дызайнерка. І ўсё даволі хутка было гатова. Проста мне засталося знайсці пляцоўкі, дзе можна правесці выставу. Я іх знайшоў пакуль у Варшаве і ў Вільні. Па плану ёсць яшчэ некалькі месцаў, куды я б хацеў прыехаць, куды мяне ўжо запрашалі з выставай.

РР: Калі ўзгадаць гэты час, распавядзіце, як вы пачалі фатаграфаваць будні ваяроў, таму што, здаецца, вайна, а тут яшчэ такія моманты трэба здымаць на стужку. Гэта не раздражняла вашых пабрацімаў?

Яўген “Салам” Жураўскі: Ды не. Пабрацімам наадварот падабалася. Таму што спачатку ўсе здымкі, якія я рабіў, я іх раздрукоўваў і раздаваў хлопцам на памяць. У мяне ўвогуле не было думкі, што я калісьці нейкую выставу буду рабіць. А думка пра тое, што файна пачаць здымаць на стужку тое, што я бачу, прыйшла ў 2022 годзе, калі падчас Кіеўскай кампаніі паглядзеў, што было ў Бярдзянцы, у раёне Бучы, шмат жахаў, якія я там пабачыў, і я падумаў, што было б важна гэта зафіксаваць на стужку і паказваць іншым людзям. Але ўсё роўна не было думкі, што калісьці гэта прыйдзе да нейкай выставы.

РР: Наведвальнікі пісалі ў “Фэйсбуку” і казалі паміж сабой, што гэта выстава іх вельмі закранула, выклікала моцныя і разнастайныя пачуцці. Як вы лічыце, чаму людзі на гэта так моцна рэагуюць?

Яўген “Салам” Жураўскі: Па-першае, мне падаецца, усё ж такі адрозненне віленскай выставы ад варшаўскай было ў тым, што ў Варшаве я проста распавядаў пра тое, што на гэтых здымках. А ў Вільні шмат людзей пыталася, што ўвогуле адбываецца на вайне, як выглядае вайна. То бок іншы быў фармат.

Я думаю, што як раз мае гісторыі і адказы на розныя цяжкія пытанні так уразілі людзей, бо ў Варшаве такіх пытанняў не было. Мне падаецца, таму, што Варшава больш звыклая да вайны ва Украіне, там ёсць беларусы, якія ваявалі. Іх там больш. Больш людзей, якія былі далучаныя да прамой дапамогі Украіне. А ў Вільні, мне падаецца, такіх людзей трошкі менш. Таму і была такая рэакцыя.

Таму адна з маіх мэтаў, калі я рабіў выставу , – паказаць людзям, як выглядае вайна. Бо мне падаецца, калі б кожны чалавек пабачыў бы, што ёсць вайна, то больш не ваявалі б. Бо гэта распаўсюджаная рэч, калі людзі заклікаюць іншых ісці і паміраць за штосьці, седзячы ў бяспецы і не бачачы, што гэта такое. А калі ты сутыкаешся з гэтым асабіста, калі ты чуеш нешта ад жывых удзельнікаў, што там адбываецца, калі ты бачыш здымкі, на якіх тое, што засталося ад расейскіх акупантаў, успрымаецца гэта зусім па-іншаму.

Цалкам размова:

<figure class="wp-block-audio"></figure>

Фотавыставу ў Вільні можна пабачыць па адрасе: Vytenio g. 50D, Вільня, 3-і паверх (уваход на тэрыторыю былога завода ELFA праз Panerių g. 37). Схема праходу тут: Zolak.lt

<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-2 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">

</figure>

Беларускае Радыё Рацыя

The post Яўген “Салам” Жураўскі: Мэта выставы – паказаць людзям, як выглядае вайна appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Яўген “Салам” Жураўскі: Мэта выставы – паказаць людзям, як выглядае вайна

Яўген “Салам” Жураўскі: Мэта выставы – паказаць людзям, як выглядае вайна

Ales