DiscoverГрамадства Archives - РацыяВячаслаў Жукаў: Рыхтуемся да новых вызваленняў палітвязняў
Вячаслаў Жукаў: Рыхтуемся да новых вызваленняў палітвязняў

Вячаслаў Жукаў: Рыхтуемся да новых вызваленняў палітвязняў

Update: 2025-10-30
Share

Description

Фонд “Краіна для жыцця”, які базуецца ў Вільні, працягвае дапамагаць беларускім былым палітвязням. Ініцыятыва ў супрацы з калегамі аказвае розную падтрымку: ад фінансавай да псіхалагічнай.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Падрабязней пра гэта Госць Рацыі – праектны дырэктар фонду аб’яднання Вячаслаў Жукаў – распавёў нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

РР: Зараз у вашым фонде ёсць накірунак дапамогі палітвязням, якіх цяпер вызваляюць. Распавядзіце пра гэты накірунак.





Вячаслаў Жукаў: Я б сказаў, што гэта вялікая калектыўная дапамога ад розных арганізацый, з якімі мы працуем. Зараз мы працуем у каардынацыі з Офісам Ціханоўскай, з ініцыятывамі «Вольныя», «Dissident BY» і другімі, а таксама з арганізацыямі ў Літве, для таго каб фармаваць каардынацыйную групу, дзе мы будзем прымаць людзей, якіх будуць вывозіць бліжэйшым часам, ці пазней. І ў рамках гэтай каардынацыйнай групы мы рыхтуем вялікі пакет дапамогі.





Разам з намі яшчэ Літоўскі Чырвоны Крыж. Мы сустракаем людзей, дапамагаем ім рыхтаваць дакументы для легалізацыі ў Літве ў першую чаргу. З дапамогай Чырвонага Крыжа мы прадстаўляем ім неабходную адзежу, абутак, гігіенічныя сродкі, нават, па магчымасці, тэлефоны для сувязі.





Валанцёры ад ініцыятывы «Вольныя» далучаюцца і дапамагаюць людзям каардынавацца. Мы шукаем ім жытло і рассяляем. Гэта можа быць і арэнда кватэр, і шэлтары. Зараз у «Краіны для жыцця» ёсць два шэлтары ў Вільні. Арганізацыя «Дапамога» разам з намі ў гэтай каардынацыйнай групе. І ў іх ёсць свой шэлтар у Вільні. Плюс ёсць дамоўленасці арэнды памяшканняў гатэльнага тыпу на нейкі час.





Усё будзе залежыць ад колькасці вызваленых. Напрыклад, 11 верасня нам было дастаткова кватэр і шэлтараў, якія ў нас ёсць. Многія людзі затым з шэлтараў пераязджаюць у кватэры, калі знаходзяць працу, або іх забіраюць сваякі.





Гэта такая хуткая дапамога, якую мы прадстаўляем у самы першы момант. І там ужо з другога-трэцяга дня пачынаецца праца, у тым ліку і нашай арганізацыі і іншых ініцыятываў. Там ужо ідзе медычная дапамога, псіхалагічная дапамога, легалізацыя, пошук працы.





Не магу сказаць, што большую частку работы робіць «Краіна для жыцця», але тут важна, што мы ўсе каардынуемся і дапамагаем адзін аднаму. Акрамя таго мы шукаем магчымасці сярод простых людзей, чым яны могуць дапамагчы. Тут вельмі важна, што мы наладзілі гэтую каардынацыю паміж ініцыятывамі і арганізацыямі і супольна працуем.





РР: Як іншыя арганізацыі могуць далучыцца да вас? І што датычна людзей, якія не ў складзе ініцыятываў, але таксама хочуць дапамагчы і маюць рэсурс. Якім чынам, з якімі канкрэтна прапановамі яны могуць да вас звяртацца?





Вячаслаў Жукаў: Магу адразу сказаць, што прапановы дапамогі могуць быць абсалютна любымі. Тут будзе хутчэй залежыць ад таго, да каго правільна звярнуцца. Напрыклад, тая ж ініцыятыва «Вольныя» ўвесь час набірае валанцёраў і ментараў, для таго каб пашыраць магчымасці дапамогі, каб аказваць, напрыклад, адаптацыйную дапамогу.





Наш фонд робіць пастаянна зборы, напрыклад, на патрэбы шэлтара, або дапамогу палітвязням і іх сем’ям. Зараз мы рыхтуем такую форму, каб людзі маглі б звярнуцца і прапанаваць любую дапамогу – жытло, адзенне, можа быць і посуд і што заўгодна. Калі былыя палітвязні перасяляюцца ў кватэры, то ім патрэбная і такая дапамога.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Падрабязней пра тое, як звярнуцца па дапамогу альбо аказаць яе, можна даведацца на сайце фонду.





Беларускае Радыё Рацыя


The post Вячаслаў Жукаў: Рыхтуемся да новых вызваленняў палітвязняў appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Вячаслаў Жукаў: Рыхтуемся да новых вызваленняў палітвязняў

Вячаслаў Жукаў: Рыхтуемся да новых вызваленняў палітвязняў

Ales