Яўген Вільскі: Уся маёмасць, якую канфіскаваў рэжым, будзе вернута гаспадарам
Description
Улады Беларусі выставілі на продаж трохпакаёвую кватэру палітыка Яўгена Вільскага ў Наваполацку. Абвестка пра аўкцыён, які мае адбыцца 13 лістапада, з’явілася на сайце БеЮрзабеспячэння e-auction.by. У кватэры прапісаныя тры чалавекі.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Яўген Вільскі</figcaption></figure>Выконваючы абавязкі кіраўніка партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі расказаў, як ён і яго родныя ўспрынялі гэтую навіну:
– Успрыняў як любы нармальны чалавек – як вельмі негатыўную навіну. Хтосьці пасмяяўся, як мой сын, хтосьці вельмі негатыўна ўспрыняў. Жонка вельмі засмуцілася. Нармальна, па-чалавечы, адрэагавалі. Нікому не хочацца губляць уласную маёмасць, тым больш, што ўсё жыццё на нешта зарабляеш, а ва ўзросце, бліжэй да пенсіі, застаешся жабраком.
Паводле Яўгена Вільскага, ён спадзяецца, што маёмасць яму вернецца назад, і гэта будзе ў хуткім часе:
– Па вяртанні ў Беларусь маёмасць будзе вернута, у каго была канфіскаваная рэжымам, тут няма ніякага сумнення. І ў нас ёсць вопыт дэмакратычных краінаў – і Польшчы, і Літвы, і іншых, калі маёмасць вярталася, якая нават была забраная дзясяткамі гадоў таму. І тым не менш усё было вернута гаспадарам. Тое ж самае будзе і з гэтай маёмасцю. Ніякіх сумненняў няма. І нашая партыя працуе над такімі законамі. У нас ёсць ужо напрацоўкі. Многія еўрапейскія дэпутаты раілі нам гэтым займацца, і мы гэтым займаемся.
Нагадаем, выконваючага абавязкі старшыні партыі “Народная грамада” Яўгена Вільскага летась улады Беларусі асудзілі па так званай «справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» на 12 гадоў пазбаўлення волі са штрафам 480 тысяч беларускіх рублёў і ўнеслі ў спіс экстрэмістаў.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post Яўген Вільскі: Уся маёмасць, якую канфіскаваў рэжым, будзе вернута гаспадарам appeared first on Рацыя.



