Трылінка як спадчына Палесся польскіх часоў
Description
Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка.
Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага кантэнта, перабіраю газеты польскіх часоў, трапілася нататка-навіна 30-ых гадоў, што паміж Брэстам і Пінска будзе пакладзена шаша з так званаю трылінкаю. Гэтыя два чыннікі сабраліся ў адное. Атрымоўваецца, што трылінка, гэта шчэ не стогадовая даўніна, але ж гэта натуральны чынам становіцца аб’ектам прыцягнення ўвагі. Гэта і падштрухнула да разбору тэмы трылінкі ды разважанняў, а што ж з ёй рабіць.
- што такое ўвогуле трылінка і адкуль пайшла яе назва;
- дзе Уладзілаву Трылінскаму прыйшла ідэя з шасцібаковымі пліткамі;
- калі дзень нараджэння трылінкі;
- якія бываюць трылінкі па відах, памерах і колерах;
- што пісалі польскія медыя пра будаўніцтва трылінкаю шашы №5 Кобрын-Пінск;
- успаміны бацькі пінчука пра ўдзел у будаўніцтве шашы;
- як знаходзілася і выкарыстоўваецца трылінка ў Брэсце і ў Пінску;
- дзе выкарыстоўваецца трылінка ў сучасныя часы (ад сметнікаў да гандлю);
- ці з'яўляецца трылінка прадметам спадчыны;
- што рабіць з трылінкаю зараз.
❗️ Каардынаты маста Уладзіслава Трылінскага: 52.13983430913106, 19.87120208981726
❗️ Каардынаты трылінкі паміж Бродніцай і Дубае: 52.0998606149805, 25.74838087318114
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
- Patreon - https://patreon.com/vandraby
- Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
- Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
- PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU