Беларусам усё складаней атрымаць міжнародную абарону
Description
Польшча стала больш крытычна падыходзіць да выдачы міжнароднай абароны беларусам. Пра гэта распавяла прадстаўніца ініцыятывы “Партызанка” Марыя.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Яна дала парады людзям, якія цяпер падаюцца на абарону:
-Мы ў такой сітуацыі вельмі раім, па-першае, кансультавацца са спецыялістамі. Па-другое, раім збіраць паказанні сведкаў, таму што ў прынцыпе кожны чалавек, які ўдзельнічаў у пратэстах, у яго былі нейкія знаёмыя, родныя і так далей, якія пра гэта ведаюць і могуць пацвердзіць ягоныя словы. Паказанні сведкаў граюць вялікую ролю ў справе.
Марыя дадала, што ў Польшчы таксама сталі часцей адмаўляць беларусам у выдачы польскіх праязных дакументаў, а таксама змяшчаць у лагеры закрытага тыпу. Спецыялістка нагадала, што ў ініцыятыве працуе чат-бот, праз які заўсёды можна атрымаць бясплатную кансультацыю.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Беларусам усё складаней атрымаць міжнародную абарону appeared first on Рацыя.



