Ва Украіне адбудзецца Беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх 2025
Description
11–15 лістапада у Львове і Кіеве адбудзецца чацвёрты Беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх — адна з найважнейшых інтэлектуальных пляцовак, якая аб’ядноўвае экспертаў, аналітыкаў, палітыкаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі, Украіны і іншых еўрапейскіх краін.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Кіраўніца Free Belarus Center і сябра Каардынацыйнай Рады Паліна Бродзік падкрэслівае і адзначае, што сёлета арганізатары робяць акцэнт на пашырэнні ўдзелу ўкраінскіх палітыкаў:
– У гэтым годзе ён будзе праходзіць у двух гарадах. Прадстаўніцтва будзе на дастаткова высокім узроўні. Гэта будуць і прадстаўнікі Вярхоўнай Рады, прычым дэманструючы ўсю палітру палітычных сілаў Украіны, гэта будуць прадстаўнікі профільных міністэрстваў і камітэтаў і мы спадзяемся на Офіс прэзідэнта ў тым ліку. Ёсць адкрытасць да дыялогу з боку ўкраінскіх палітыкаў. Безумоўна гэта вельмі складаны працэс, які, я думаю, зацягнецца яшчэ на доўгія гады.
Экспертная частка Форуму адбудзецца 11–12 лістапада ў Львове і аб’яднае беларускіх і ўкраінскіх даследчыкаў, аналітыкаў і культурных дзеячаў. Палітычная частка адбудзецца 14–15 лістапада ў Кіеве і будзе адкрытай для публікі і медыя. Беларускія і ўкраінскія палітыкі, дыпламаты і эксперты абмяркуюць рэгіянальную бяспеку, адказнасць рэжыму Лукашэнкі, месца Беларусі ў архітэктуры пасляваеннага рэгіёну і магчымасці супрацоўніцтва дэмакратычных сіл.
Заяўка для ўдзелу ў Форуме. Праграма.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure><figure class="wp-block-image size-full">
</figure><figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
Фота zahidfront з мінулага Форуму.
The post Ва Украіне адбудзецца Беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх 2025 appeared first on Рацыя.



