Кацярына Бяляўская: У кожным з нас жыве нотка Тамары Саланевіч
Description
Сёння ў праграме «Госця Рацыі» – Кацярына Бяляўская, інструктарка культуры Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы і адна з арганізатарак першага Фестывалю дакументальных фільмаў NarewkaDok.
Фестываль праходзіў тры дні з 24 па 26 кастрычніка і быў прысвечаны жыццю і творчасці Тамары Саланевіч – вядомай рэжысёркі, сцэнарысткі і аўтаркі «беластоцкай школы рэпартажу». У праграме гасцей чакалі: паказ фільмаў канкурсантаў, майстар-класы для моладзі і панэльныя дыскусіі.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Кацярына Бяляўская распавядзе пра найбольш яркія моманты фестывалю, пра сустрэчы з аўтарамі, абмен досведам і ўплыў спадчыны Тамары Саланевіч на сучасную культурную прастору Падляшша:
-Закончыўся трэці дзень фестывалю і мы ўжо мелі ўрачыстую галу – уручэнне ўзнагарод за фільмы, якія былі прадстаўлены. Вядома, што на другі дзень былі паказы конкурсных фільмаў. Прыязджаюць людзі, якія цікавяцца дакументальным кіно. У апошні дзень мы не спадзяваліся, дастаўлялі крэслы – людзі ішлі і ішлі. Не толькі Нараўка, але і Гайнаўка, і Орля, і Бельск-Падляшскі, і з ваколіцы людзі, і з усяго Гайнаўскага павету, а таксама з Беластока. І цалкам фестываль паказвае, што гэта добрая ідэя, што імя Тамары Саланевіч жыве, мы вобразамі і гукамі паказваем нашу Беласточчыну, Падляшша, бо ў гэтым годзе фестываль меў ранг ваяводскага.
Але ўжо на этапе рэалізацыі гэтага фестывалю мы мелі адбор агульнапольскі. Да нас тэлефанавалі людзі, пыталіся і нават прадстаўлялі фільмы не з Падляшша – 15 стужак нам прадставілі аўтары. Мы не спадзяваліся, думалі, можа 5 – 7 будзе. Была адборачная камісія, якая кваліфікавала стужкі на далейшыя этапы, пасля працавала журы.
Галоўная ўзнагарода за найлепшы дакументальны фільм была прысуджана фільму “Wróble” Монікі Спечыньскай з Міхалова. І журы адзначыла яго за адчувальнасць, дакладнае адлюстраванне герояў. Другая галоўная ўзнагарода – за найлепшы рэпартаж – яе атрымаў Міхал Франчак з Беластоку, каторы моцна звязаны з Нараўкай – тут жылі яго бабуля і дзядуля. Ён зрабіў рэпартаж на тэму фестывалю Tribalanga. Фільм называецца “Усе хочуць да неба”. Таксама маем тры спецыяльныя ўзнагароды. “Беларускі едуць на Падляшша” Арцёма Лобача. Другая спецыяльная ўзнагарода – “Наша памяць” Юрыя Каліны. Трэцяя спецыяльная ўзнагарода – таксама датычыць нас, тутэйшых людзей, “Адраджэнне іконы ў Польшчы. Студыя іканаграфічная ў Бельску-Падляшскім”, рэжысёр Пётр Лазавік. Журы мела вельмі складаную працу, бо фільмы, якія засталіся без галоўных узнагарод, таксама былі вельмі цікавыя.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-full is-resized">

</figure>Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і з архіва Кацярыны Бяляўскай
The post Кацярына Бяляўская: У кожным з нас жыве нотка Тамары Саланевіч appeared first on Рацыя.