“Беларуска-украінская супраца магчымa нават падчас вайны”
Description
На чацвёртым беларуска-ўкраінскім Форуме Астрожскіх у Львове адбылася экспертная панэль «Супраца Украіны і Беларусі ў культуры: дэкаланіяльнае вымярэнне», якая аб’яднала прадстаўнікоў культурніцкіх і акадэмічных колаў абедзвюх краін.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірэна Кацяловіч па выніках сустрэчы падкрэсліла, што культурная супраца паміж беларусамі і ўкраінцамі застаецца магчымай нават у час поўнамаштабнай вайны:
–Я сустракалася з прадстаўнікамі Фонду “Адраджэнне”, з прадстаўнікамі ўкраінскага культурніцкага фонду, намагалася ўсталяваць кантакт на палітычным узроўні. І магу сказаць, што я сустракаю пазітыўны водгук, гатовасць да калабарацыі. Я сустракаю прапановы ў тым, як бы гэта магло выглядаць. Украінцаў таксама цікавіць супраца паміж беларусамі і ўкраінцамі за мяжою.
Кацяловіч адзначыла, што Аб’яднаны Пераходны Кабінет будзе прыкладаць максімум намаганняў, каб падтрымліваць і пашыраць супрацу ў гуманітарнай сферы, спрыяць дэкаланіяльным праектам і развіваць сумесныя ініцыятывы паміж беларускімі і ўкраінскімі інстытутамі культуры.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Беларуска-украінская супраца магчымa нават падчас вайны” appeared first on Рацыя.



