Дыялог з Беларуссю магчымы толькі праз дэмакратычныя сілы
Description
На галоўнай панэльнай дыскусіі «Двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Украінай: дыялог з дэмакратычнымі сіламі і/або з рэжымам?», якая прайшла ў межах чацвёртага беларуска-ўкраінскага Форума Астрожскіх у Львове, украінскія і беларускія эксперты абмеркавалі будучыню двухбаковых кантактаў і магчымыя сцэнары пасляваеннага перыяду.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Дыскусію мадэравалі Анатоль Лябедзька і Яраслаў Чарнагор, які адзначыў, што Кіеў не мае падстаў для непасрэднага дыялогу з рэжымам Лукашэнкі, які застаецца ўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны:
– Я занепакоены тым, што Амерыка змяніла свой вектар і не пагаджаецца на праведную ролю ў барацьбе з аўтарытарным рэжымам. Але гэта выклік для еўрапейскіх краін, гучаць галасы пра тое, што з аднаго боку трэба сілай скідаць рэжым Лукашэнкі. Некаторыя выказваюць сумневы, што гэта нерэальна ў дадзеных умовах уласнымі беларускімі сіламі.
Асаблівую ўвагу ўдзельнікі галоўнай панэльнай дыскусіі надалі пытанню пасляваеннай стратэгіі. Украінскія дэпутаты падкрэслілі, што пасля перамогі Украіны адкрываецца магчымасць новага этапу беларуска-ўкраінскага партнёрства, але ён будзе магчымы толькі пры ўмове палітычных змен у Менску.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post Дыялог з Беларуссю магчымы толькі праз дэмакратычныя сілы appeared first on Рацыя.



