Кісляк: Беларусам у Грузіі дапамога патрэбна штодня
Description
</figure>Праваабаронца Раман Кісляк працягвае дапамагаць беларусам у Грузіі і па яго словах, дапамога патрэбна беларусам амаль штодня:
-Работы прыбавілася, таму што ўступіў у сілу 1-га кастрычніка новы Закон пра міжнародную абарону, змены ў закон аб прававым становішчы замежнікаў і асобаў без грамадзянства. Працэдура падачы на статус бежанца змянілася. Замест гуманітарнага статуса зараз у Грузіі статус дадатковай абароны – ён зараз так называецца. Працэдура стала больш складанай.
Па словах Рамана Кісляка, яшчэ ніводзін беларус не атрымаў статуса міжнароднай абароны ў Грузіі:
-Па інфармацыі, якой я валодаю, ніводзін беларус не атрымаў ні статуса бежанца, ні гуманітарнага статуса, ні ўжо новага статуса дадатковай абароны. Толькі кожны тыдзень прыходзіць інфармацыя пра адмовы. Зараз сітуацыя такая, што нават статус прасіцеля прытулку, прамежкавы, калі ён ёсць, гэта ўжо плюс, таму што тады чалавека не могуць дэпартаваць. Але мы ўжо сутыкаемся з сітуацыяй, калі людзям адмаўляюць.
Таксама Раман кажа, што яму вядома пра тое, што некалькі беларусаў дэпартавалі з Грузіі, і гэта звязана з крымінальнымі справамі, а не з палітычнымі.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Кісляк: Беларусам у Грузіі дапамога патрэбна штодня appeared first on Рацыя.



