37-я “Сустрэчы Зоркі” завяршыліся
Description
Чатырохдзённыя журналісцкія майстар-класы “Сустрэчы Зоркі” у агратурыстычнай сядзібе Бора-Здруй у Новым Ляўкове паспяхова завяршыліся. Удзельнікі прэзентавалі свае артыкулы і “сустрачанскія” газеты, падзяліліся вынікамі творчай працы і атрымалі прызнанне ад арганізатараў і настаўнікаў.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Як адзначыла вядоўца і настаўніца беларускай мовы пачатковай школы ў Орлі Ганна Франкоўская:
– Дзеці развіваюцца, сустракаюцца з сабой, пачынаюць больш пісаць, вучацца новым словам, сустракаюць людзей і развіваюцца ў розных накірунках. Ёсць мае вучні з пачатковай школы ў Орлі, трое дзяцей прыехала ў гэтым годзе.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Кажуць вучні падляшскіх школ – удзельнікі майстар-класа:
– Вельмі цікавымі былі тры спатканні. Адзін раз прыехаў рэпер, другі раз прыехаў пан распавядаць, што было раней. Усё было файна.
– Многа гаварылі, было шмат працы, але не сумуем і правялі добра час. Усім дзякуем, што захацелі прыехаць да нас.
Адукацыйна-культурная ініцыятыва – журналісцкія майстар-класы “Сустрэчы Зоркі” – рэалізавалася тыднёвікам беларусаў “Ніва” пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і Адміністрацыі і са сродкаў Падляшскага Ваяводства.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post 37-я “Сустрэчы Зоркі” завяршыліся appeared first on Рацыя.